Сіялк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: fa:تپه سیلک
др clean up, replaced: ''' - → ''' —, н. э. → н.э. (8), яўляе сабою → яўляе сабой, мэтах → метах, с ў → с у, а была непісьменная → а была непісьм using AWB
Радок 3:
 
==Гісторыя==
Сярод насельнікаў мясцовасці вакол Тэпе-е-Сіялку здаўна існавалі легенды пра старажытны горад, схаваны пад зямлёй. Аднак толькі ў 1933 - 1934 гг. каманда [[Французы|французскіх]] [[Археалогія|археолагаў]] на чале Рамана Гіршмана пачала раскопкі і амаль адразу выявіла вялізарны культурны слой, які цягнуўся ўглыб на 14 м. Пазней да раскопак далучыліся археолагі [[Іран]]а. У выніку доўгатэрміновых пошукаў былі знойдзены рэшткі развітай земляробчай культуры пач. 5 - пач. 6 ст. да н. э., у тым ліку кераміка, астаткі жылля і пахаванняў. Асабліва важная знаходка - 2 [[зікурат]]ы.
 
Сёння найбольш каштоўныя археалагічныя артэфакты знаходзяцца ў некалькіх музеях [[Францыя|Францыі]] і ў Нацыянальным музее Ірана ў [[Тэгеран]]е. Аднак на месцы раскопак таксама створаны музей, дзе можна ўбачыць сіялкскую кераміку і рэшткі зікуратаў.
Радок 10:
Усяго выяўлена 6 археалагічных пластоў:
 
'''Сіялк I''' - найбольш старажытны. Знаходзіцца ў паўночнай частцы ўзгор'я. Уяўляе сабоюсабой рэшткі паселішча перш. пал. 5 тыс. да н. э. Насельнікі гэтага перыяду былі прымітыўнымі земляробамі, якія карысталіся каменнымі і касцянымі прыладамі працы, жылі ў простых хацінах з трыснягу і гліны.
 
'''Сіялк II''' (друг. пал. 5 тыс. да н. э.) з'яўляецца непасрэдным працягам першага археалагічнага перыяда. Адметны жыллёвымі пабудовамі з неапаленай [[цэгла|цэглы]], прымітыўнай керамікай у форме кошыкаў, распаўсюджаннем металічных вырабаў, трупапакладаннямі з характэрнай афарбоўкай нябожчыкаў у чырвоны колер.
 
'''Сіялк III''' (4 тыс. да н. э.). Жыхары пакідаюць паўночную частку ўзгор'я і селяцца на паўднёвым схіле. Хаціны з добра вылепленай цэглы. Пахаванні нагадваюць Сіялк II, нябожчыкаў памяшчаюць пад полам жытлаў. Дзякуючы выкарыстанню ганчарнага кола, з'яўляюцца выдатныя ўзоры ганчарнага майстэрства - пасудзіны, значна лепшыя чым тыя, што рабіліся ў той жа час ўу [[Элам]]е, фігуркі людзей і жывёлін. Кавалі апрацоўваюць срэбра. Вядзецца гандль з Эламам і Паўднёвай [[Месапатамія]]й. У канцы перыяда паселішча знішчаецца агнём. Цалкам верагодна, што яго знішчылі ворагі.
 
'''Сіялк IV''' (3000 - 2500 г. да н. э.). Пачатак гэтай культуры прыкладна супадае з раннедынастычным перыядам гісторыі Паўднёвай Месапатаміі і Элама. Жыхары часткова губляюць майстэрства керамікі, аднак назіраецца значны прагрэс у іншых сферах жыцця. Доказам гэтаму з'яўляюцца знаходкі апрацаванай [[бронза|бронзы]] і цыліндрычных пячатак. На паўднёвым схіле ўзводзіцца трох'ярусны [[зікурат]]. Відавочна, у канцы [[бронзавы век|бронзавага веку]] паселішча было пакінутаепакінута.
 
'''Сіялк V''' (1200 - 900 гг. да н. э.) належыць новым насельнікам, якія, магчыма, нават не здагадваліся, што жывуць на старажытным зікураце, бо ў гэты час частка паверхневай цэглы была ўжо знішчана эрозіяй і засыпана зямлёю. Яны расчысцілі частку паўднёвага схілу для будаўніцтва канструкцыі палацавага тыпу, была ўзведзена абарончая сцяна, нябожчыкаў хавалі на могілках у 200 м. ад паселішча. Характэрныя рысы: вырабы з [[жалеза]], кераміка шэраватага колеру. Паселішча было знішчана заваёўнікамі, хутчэй за ўсё старажытнымі [[Мідыя|мідзянамі]] або [[Персія|персамі]].
 
'''Сіялк VI''' (8 ст. да н. э.). Культура не звязаная з папярэднімі. Захопнікі сяліліся на вяршыні ўзгор'я, хавалі памерлых на могілках у 250 м. ад асноўнага паселішча. Пласт знакаміты доўгадзюбымі гарлачамі, якія да сёй пары жыхары ваколіц Тэпе-е-Сіялк выкарыстоўваюць у сваіх мэтах. У канцы перыяда паселішча зноў было знішчана і больш не адраджалася.
 
==Навуковыя дыскусіі==
Радок 29:
Image:Sialk slide.jpg|Раскопкі першага [[зікурат]]а на паўднёвым схіле Тэпе-е-Сіялк, сучасны выгляд
Image:Sialk wall.jpg|Частка другога [[зікурат]]а
Image:Sialk pot.jpg|Сіялкская кераміка (4 тыс. да н. э.) у Нацыянальным музеі [[Іран]]а
Image:Ghirshman_team.jpg|Археолагі, якія пачалі раскопкі Сіялка (1934 г.)
</gallery>
Радок 49:
 
{{Сусветная спадчына|5187}}
 
[[Катэгорыя:Археалогія ў Іране]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты]]