Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Урсын → Урсін, дамінікане → дамініканцы, двума → дзвюма, зьб → зб, жыдоўск → яўрэйск, жыццяўлен → жыццёўлен, б using AWB
Радок 7:
Захаваўся таксама фотаздымак 2-й паловы 19 ст., на якім відаць галоўны фасад касцёла. Таксама касцёл адлюстраваны на малюнку Н. Орды (на якім часта памылкова зазначаецца [[Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, Гродна|брыгіцкі касцёл]]).
 
Улічваючы інвентар і фотаздымак, а таксама захаваныя планы касцёла, можна ўявіць гэты помнік архітэктуры як бяскупальнае трохвугольнае з [[апсіда]]й збудаванне, у якім вышыня апсіды аднолькавая з вышынёй цэнтральнага [[неф]]а. Апсіда аддзяляецца ад нефа толькі падпружнай [[арка]]й, маючы агульны з асноўным аб’ёмамаб'ёмам даха. Трох’яруснаяТрох'ярусная з дзвюма вежамі кампазіцыя галоўнага фасада была ўпрыгожана жалезнымі крыжамі на вежах і [[атык]]ам.
 
Хоры для манахаў размяшчаліся за галоўным алтаром і былі драўляныя, а над бабінцам знаходзіліся вымураваныя з цэглы музычныя хоры, аздобленыя драўлянай разьбой. Пад касцёлам меліся падвалы, куды вялі драўляныя лесвіцы. Тут знаходзілася [[крыпта]] (капліца для ганаровых пахаванняў), але ў гэтай якасці падвал не выкарыстоўваўся ўжо ў 19 ст. Да будынка кляпгтара былі далучаны сакрысція з печчу і скарбніца. Абодва памяшканні мелі скляпенні. Дзверы касцёла, зробленыя з магутных дошак, аздабляла жалезная акоўка. Будынак быў атынкаваны звонку і ўнутры. Як адзначалася ў інвентары, у [[1830]] будынак быў моцны і надэейны.
 
Інтэр’ерІнтэр'ер касцёла ўпрыгожвалі 11 алтароў з абразамі, выкананымі [[жывапіс]]ам. Туг жа знаходзіліся старадаўнія (магчыма, з 17 ст.) партрэты фундатараў касцёла — [[Сапегі|Сапегаў]]. У касцёле ў час літургіі выкарыстоўваліся шмат каштоўных рэчаў: больш за 100 сярэбраных манстранцыяў, пушак і келіхаў, звыш 200 падсвечнікаў, каядэлябраў і лямпаў, зробленых са шкла, металу і керамікі. Цікавым элементам інтэр'ера скарбніцы і сакрысціі былі 9 маляваных шафаў, якія да нашых дзён не захаваліся.
[[Выява:Catholic church of Mother of God of the Rosary in Horadnia, N. Orda.jpg|thumb|справа|350px|На заднем баку бачны дамініканскі касцёл]]
Дамініканскі касцёл быў адным з самых прыгожых у Гродне, пра што ў час наведвання горада напісаў [[Юльян Урсын Нямцэвіч|Ю.У. Нямцэвіч]]. Уяўленне пра будынак кляштара, вымураванага ў 1737, дае чарцёж фасада шляхецкага пансіёна, які захаваўся ў Вільні. На гэтам чарцяжы ёсць праект перабудовы будынка дамініканскай школы пад пансіён, выкананы ў [[1836]]. Праект пададэены на фасадзе старога будынка, які існаваў да ажыццяўлення новага праекта. Гледзячы на фасад старой дамініканскай школы, можна адзначыць, што яна складалася з дзвюх частак. Правая, якая далучалася да касцёла, адрозніваецца ад левай часткі не толькі выразнасцю кампазіцыі фасада, але і вышынёй даху. Верагодна, гэта правая частка і ёсць пабудаваны ў [[1737]] "мураваны новы кляштар". Прыбудова левай часткі будынка была зроблена ў 1760-я гады, калі прыёрам гродзенскіх дамініканцаў быў айцец Людвіг Рыбінскі, які ахвяраваў на новы кляштар 5000 злотых і завяршыў будаўніцтва. Ахвяраваныя ім грошы вызначылі памер і лаканічнасць прыбудовы, у выніку чаго была пашырана плошча памяшканняў пад класы і ўзведэены бровар.
Радок 18:
Этапы будаўніцтва кляштарнага комплексу прасачваюцца на планах горада. На плане Гродна [[1753]] дамініканскі комплекс адзначаны двума мураванымі будынкамі — касцёлам і далучаным да яго кляштарам, які выцягнуўся ўздоўж [[вуліца Савецкая, Гродна|вуліцы Віленскай]]. Далей па Віленскай ішлі мяшчанскія дамы на дамініканскім пляцы з тарцовай арыентацыяй фасадаў. На плане Гродна [[1795]] фасад ужо падоўжваецца за кошт прыбудовы на месцы старых жылых дамоў.
 
Важкім элементам у планіроўцы комплексу дамініканскага кляштара з’яўляеццаз'яўляецца будынак, які выцягнуўся ўздоўж [[вулица Даминиканская, Гродна|вуліцы Дамініканскай]]. Ён быў вымураваны ў 1780-я гады. На плане Гродна 1753 гэты будынак адзначаны як драўляны. Ён меў падоўжаную форму з невялікай прыбудовай. А на плане 1795 будынак ужо мае іншую канфігурацыю і без прыбудовы.
 
Змену ў характары і планіроўцы будынкаў прасвятляе ліст П.Пірамовіча, сакратара Ізабелы Браніцкай у [[Беласток]]у, да сакратара ў [[Варшава|Варшаве]], датаваным [[5 мая]] [[1782]]. У лісце гаворыцца: «''Днямі горад Гродна вельмі гарэў уначы ад агню, які ўзнік у жыдоўскім доме. Цэлая [[вуліца Замкавая, Гродна|вуліца Замкавая]] э палацамі пагарэла, усяго дамоў, якія загінулі ў вогнішчы, — 300. [[Фара Вітаўта|Касцёл фарны]] мураваны з усім, што ў ім было, пагарэў, дамініканскі апаліўся, але захаваўся, толькі ўнутраныя будынкі яго ўсе пагарэлі''". Такім чынам, у 1782 у выніку пажару драўляны будынак, пазначаны на Плане горада 1753 згарэў.