Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Урсын → Урсін, дамінікане → дамініканцы, двума → дзвюма, зьб → зб, жыдоўск → яўрэйск, жыццяўлен → жыццёўлен, б using AWB
Радок 12:
 
Інтэр'ер касцёла ўпрыгожвалі 11 алтароў з абразамі, выкананымі [[жывапіс]]ам. Туг жа знаходзіліся старадаўнія (магчыма, з 17 ст.) партрэты фундатараў касцёла — [[Сапегі|Сапегаў]]. У касцёле ў час літургіі выкарыстоўваліся шмат каштоўных рэчаў: больш за 100 сярэбраных манстранцыяў, пушак і келіхаў, звыш 200 падсвечнікаў, каядэлябраў і лямпаў, зробленых са шкла, металу і керамікі. Цікавым элементам інтэр'ера скарбніцы і сакрысціі былі 9 маляваных шафаў, якія да нашых дзён не захаваліся.
[[Выява:Catholic church of Mother of God of the Rosary in Horadnia, _daminikany._Горадня,_дамініканы_(N. Orda_Orda,_XIX).jpg|thumb|справа|350px|На заднем баку бачны дамініканскі касцёл]]
Дамініканскі касцёл быў адным з самых прыгожых у Гродне, пра што ў час наведвання горада напісаў [[Юльян Урсын Нямцэвіч|Ю.У. Нямцэвіч]]. Уяўленне пра будынак кляштара, вымураванага ў 1737, дае чарцёж фасада шляхецкага пансіёна, які захаваўся ў Вільні. На гэтам чарцяжы ёсць праект перабудовы будынка дамініканскай школы пад пансіён, выкананы ў [[1836]]. Праект пададэены на фасадзе старога будынка, які існаваў да ажыццяўлення новага праекта. Гледзячы на фасад старой дамініканскай школы, можна адзначыць, што яна складалася з дзвюх частак. Правая, якая далучалася да касцёла, адрозніваецца ад левай часткі не толькі выразнасцю кампазіцыі фасада, але і вышынёй даху. Верагодна, гэта правая частка і ёсць пабудаваны ў [[1737]] "мураваны новы кляштар". Прыбудова левай часткі будынка была зроблена ў 1760-я гады, калі прыёрам гродзенскіх дамініканцаў быў айцец Людвіг Рыбінскі, які ахвяраваў на новы кляштар 5000 злотых і завяршыў будаўніцтва. Ахвяраваныя ім грошы вызначылі памер і лаканічнасць прыбудовы, у выніку чаго была пашырана плошча памяшканняў пад класы і ўзведэены бровар.