Кансерватызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DragonBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ml:യാഥാസ്ഥിതികത്വം
Радок 1:
[[Выява:DodgerBlue flag waving.svg|thumb|180px|справа|Сцяг кансерватызму]]
'''Кансерватызм''' ({{lang-fr|conservatisme}}, ад {{lang-la|conservo}} — захоўваю), [[ідэалогія|ідэалагічная]] прывержанасць да [[традыцыя|традыцыйных]] каштоўнасцей і парадкаў, сацыяльных ці рэлігійных дактрын. У палітыцы — накірунак, які адстойвае каштоўнасць дзяржаўнага і грамадскага парадку, непрыйманне радыкальных рэформ і [[экстрэмізм]]у. Галоўнай каштоўнасцю ў кансерватызме прымаецца захаванне традыцый грамадства, яго інстытутаў, хаця пры гэтым не адвяргаецца развіццё грамадства, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Дапушчае няроўнасць як уласцівасць грамадства.
== Гл. таксама ==
 
У [[знешняя палітыка|знешняй палітыцы]] кансерватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаванне бяспекі, прымяненне ваеннай сілы, падтрымку традыцыйных саюзнікаў, у [[знешнеэканамічныя адносіны|знешнеэканамічных адносінах]] — [[пратэкцыянізм]]. Для кансерватызму характэрныя прыхільнасць да існуючых і ўсталяваных сацыяльных сістэм і нормаў, «скептычнае» ўспрыманне ідэй роўнасці людзей, непрыманне [[рэвалюцыя|рэвалюцый]] і радыкальных рэформ, адстойванне эвалюцыйнага арганічнага, максімальна павольнага развіцця. Ідэалагічна кансерватызм супрацьстаіць як [[лібералізм]]у, гэтак і [[сацыялізм]]у. Кансерватызм варта адрозніваць ад [[рэтраградства]] як ад імкнення назад і варожасці да новаўвядзенняў, і ад [[традыцыяналізм]]у. Сучасны кансерватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.
 
Упершыню тэрмін «кансерватызм» ужыў у [[1891]] годзе французскі палітык і пісьменнік [[Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян]], падчас [[Французская рэвалюцыя|Французскай рэвалюцыі]]. У заходняй палітыцы кансерватызмам часцяком называюць школу мыслення, распачатую [[Эдмунд Бёрк|Эдмундам Бёркам]], [[Луі дэ Банальд|Луі дэ Банальдам]] і падобнымі мыслярамі. Акрамя Бёрка, вялікі ўнёсак у афармленне кансерватызму зрабілі французскі езуіт [[Жазеф дэ Местр]] і аўстрыйскі канцлер [[Клемент Метэрніх]].
 
Меркаванні кансерватыўных партый у свеце вельмі розныя. Асноўнымі кансерватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца [[ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі]], [[Рэспубліканская партыя|Рэспубліканская партыя ЗША]], [[Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі]], [[Ліберальная партыя Аўстраліі]]. Светапогляд і палітыка ўсіх гэтых партый моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
 
== Гл. таксама ==
* [[Традыцыяналізм]]
* [[Славянафілы]]
Радок 9 ⟶ 15:
* [[Лібералізм]]
* [[Прагрэсівізм]]
 
== Літаратура ==
* Eccleshall, Robert. ''English Conservatism since the Restoration: An Introduction and Anthology''. London: Unwin Hyman, 1990 ISBN 978-0-04-445346-8
* Hainsworth, Paul. ''The extreme right in Western Europe'', Abingdon, OXON: Routledge, 2008 ISBN 0-415-39682-4
* Osterling, Jorge P. ''Democracy in Colombia: Clientelist Politics and Guerrilla Warfare''. New Brunswick, NJ: Transaction Publishers, 1989 ISBN 0887382290, 9780887382291
* Winthrop, Norman and Lovell, David W. "Varieties of Conservative Theory". In Winthrop, Norman. ''Liberal Democratic Theory and Its Critics''. Beckenham, Kent: Croom Helm Ltd., 1983 ISBN 0-7099-2766-5, 9780709927662
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Conservatism}}
* [http://www.conservapedia.com/Main_Page Кансерватыўная энцыклапедыя]
 
{{Poli-stub}}