Глабалізацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: ilo:Globalisasion
Радок 1:
'''Глабалізацыя''' ({{lang-en|Globalization}} ці ''globalisation''), працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай [[уніфікацыя|уніфікацыі]] і [[інтэграцыя|інтэграцыі]]. Асноўным следствам гэтага з'яўляецца сусветны падзел працы, міграцыя ў маштабах усёй планеты [[капітал]]у, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, [[стандартызацыя]] эканамічных і тэхналагічных працэсаў, уніфікацыя заканадаўства, збліжэнне культур розных краін. Гэта аб'ектыўны працэс, які носіць сістэмны характар, ахоплівае ўсе сферы жыцця [[грамадства]].
 
Працэс стварэння сусветнага рынку пачаўся на світанку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] ў эпоху станаўлення буйных міжнацыянальных [[манаполія]]ў. Ён некалькі прыпыніўся ў перыяд падзелу свету на варожыя лагеры і [[халодная вайна|халоднай вайны]] паміж імі, калі эканамічнае і культурнае развіццё асобных краін, як то [[СССР]] і [[КНР]], праходзіла адасоблена ад развіцця астатняга свету. Асаблівых тэмпаў глабалізацыя набрала ў апошнія дзесяцігоддзі [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] і пачатку [[XXI стагоддзе|XXI стагоддзя]]. З аднаго боку гэта звязана з падзеннем жалезнай заслоны і інтэграцыяй Кітая ў [[сусветная эканоміка|сусветную эканоміку]], з другога боку — з хуткім развіццём [[інфармацыйныя тэхналогіі|інфармацыйных тэхналогій]], дзякуючы якім узраслі магчымасці доступу да любой інфармацыі ў свеце.
 
Не зважаючы на тое, што працэс глабалізацыі аб'ектыўны, вакол яго праходзіць [[палітыка|палітычная]] барацьба. Глабалізацыя на сучасным этапе, гэта значыць, на пачатку [[XXI стагоддзе|XXI стагоддзя]], мае як гарачых прыхільнікаў, гэтак і апанентаў.
 
У палітыцы глабалізацыя заключаецца ў аслабленні [[дзяржава|нацыянальных дзяржаў]], змяненні і скарачэнні іх [[суверэнітэт]]у. З аднаго боку, гэта адбываецца з-за таго, што сучасныя дзяржавы дэлегуюць усё больш паўнамоцтваў уплывовым міжнародным арганізацыям, такім як [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]], [[Сусветная гандлёвая арганізацыя]], [[МВФ]], [[НАТА]]. З другога боку, за кошт скарачэння дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку і змяншэння падаткаў павялічваецца палітычны ўплыў прадпрыемстваў (асабліва вялікій [[транснацыянальная карпарацыя|транснацыянальных карпарацый]]). З-за больш лёгкай міграцыі людзей і свабоднага перамяшчэння капіталаў за мяжу змяншаецца ўлада дзяржаў і ў дачыненні да сваіх грамадзян.
 
Для [[культура|культурнай]] глабалізацыі характэрна збліжэнне дзелавой і спажывецкай культуры розных краін свету і рост міжнародных зносін. Гэта прыводзіць як да папулярызацыі асобных відаў нацыянальнай культуры па ўсім свеце, так і да выцяснення асобных нацыянальных культурных з'яў папулярнымі міжнароднымі культурнымі з'явамі. Многія расцэньваюць гэта як страту нацыянальных культурных каштоўнасцей і змагаюцца за адраджэнне нацыянальнай культуры. У спалучэнні з адстойваннем эканамічных інтарэсаў асобных сацыяльных груп гэтая дзейнасць прывяла да фарміравання феномена [[антыглабалізм]]у.
 
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Globalization}}
 
{{Гандаль}}