Кабукі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Узнік у [[16 стагоддзе|16 стагоддзі]] на аснове народнага тэатра і народнага танца.
 
Першапачаткова трупы складаліся пераважна з жанчын (она-кабукі), пасля іх забароны ў [[1629]] годзе — з хлопчыкаў-падлеткаў (вакасю-кабукі), з [[1651]] года — выключна з мужчын (яра-кабукі), якія выконвалі і жаночыя ролі (анагата).
 
Гісторыя драматургіі кабукі звязана з развіццём гутарковай драмы (нёгэн), якой папярэднічаў народны вулічны фарс [[14 стагоддзе|14]]-[[15 стагоддзе|15]] стагоддзяў. Ігра акцёраў будавалася на аснове пераймання рэчаіснасці (манамантэ) і перадачы ўнутраннага свету, стану чалавека.
 
Галоўныя жанры кабукі — пачуццёвая меладрама і бытавая драма.
 
Росквіт кабукі пачынаецца з канца [[17 стагоддзе|17 стагоддзя]]. Завершаную форму набыў у другой палове [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]], калі ў рэпертуар увайшлі п'есы тэатра марыянетак, [[пантаміма]], склаліся дакладна вызначаныя тэхніка ігры акцёраў (ката), амплуа (герой, нягоднік, дзяўчына, хлопец і інш.), сістэма дэкарацый і абсталявання сцэны, акцёрскія дынастыі.
 
З [[1870-я|1870-х]] гадоў кабукі рэфармаваўся, часткова набыў еўрапейскія рысы.
 
У [[1980-я]] гады пачалося абнаўленне тэатра і яго новы ўздым.
 
У сучасным кабукі захаваліся асаблівая ўмоўная манера выканання, кананічныя позы, грым, дэкарацыі і інш.
 
== Сучаснасць ==
У сучаснай Японіі кабукі застаецца даволі папулярным жанрам - ён самы папулярны від тэатральнага мастацтва сярод усіх традыцыйных японскіх драматычных жанраў. Многія вядучыя акцёры кабукі часта здымаюцца ў кіно і на тэлебачанні (Банда Тамасабура V сыграў некалькі роляў (у тым ліку і жаночых) у кінафільмах).