Розніца паміж версіямі "Электронная музыка"

2 102 байты дададзена ,  7 гадоў таму
[[Image:Teleharmonium1897.jpg|thumb|[[Telharmonium]], [[Thaddeus Cahill]] 1897]]
 
[[Image:Mixtur Trautonium.jpg|thumb|[[Trautonium]], 1928]]
 
'''Электронная музыка''' (ад англ. Electronic music, у простамоўі таксама «электроніка») — шырокі музычны жанр, які абазначае [[музыка|музыку]], створаную з выкарыстаннем электронных музычных інструментаў. Хоць першыя электронныя інструменты з'явіліся яшчэ напачатку [[20 стагоддзе|XX ст.]], электронная музыка як жанр развілася ў другой палове XX ст. і на пачатак XXI ст. уключае дзясяткі разнавіднасцяў.
 
Электронная музыка аперуе гукамі, якія ўтвараюцца пры выкарыстанні электронных тэхналогій і электрамеханічных музычных інструментаў. Прыкладамі электрамеханічных музычных інструментаў могуць служыць [[тэлармоніум]], [[арган Хаманда]] і [[электрагітара]]. Чысты электронны гук атрымліваюць, ужываючы такія інструменты як [[тэрменвокс]], [[сінтэзатар]] і [[камп'ютар]].
 
Электронная музыка першапачаткова асацыявалася толькі з заходняй акадэмічнай музыкай, але гэта змянілася са з'яўленнем даступных па кошце электронных сінтэзатараў у канцы [[1960-я|1960-х]] гадоў. Сінтэзатары, дзякуючы свайго ўмеранага кошту, сталі даступныя не толькі буйным [[студыя гуказапісу|студыям гуказапісу]], але таксама і шырокай публіцы. Гэта змяніла вобраз папулярнай музыкі — сінтэзатары сталі выкарыстоўваць шматлікія [[Рок-музыка|рок-]] і [[поп-музыка|поп-артысты]]. З гэтага моманту электронная музыка стала звыклай часткай папулярнай культуры. Сёння электронная музыка ўключае ў сябе вялікую колькасць розных стыляў ад эксперыментальнай акадэмічнай музыцы да папулярнай электроннай танцавальнай музыкі.
 
== Постаці электроннай музыкі ==
* [[Жан Вен Роберт Хал]]
* [[Stromae]]
 
* [[Вангелис]]
== Спасылкі ==
* [http://www.obsolete.com/120_years/ Гісторыя электронных музычных інструментаў]
 
[[Катэгорыя:Музычныя жанры]]