Кока-Кола: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: а у → а ў, атэнцы → афіняне, Кэнд → кенд, Пэмбертан → Пембертан (5), == → == using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
[[File:ContourBottleConceptSketch.jpg|left|thumb|Канцэпт бутэлькі, распрацаваны Эрлам Дынам.]]
 
Гісторыя напоя пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напоя прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напоя пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба - найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпафінянеіімпатэнцыі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфія.
 
Спачатку напой штодня куплялі ў сярэднім толькі 9 чалавек. Выручка з продажаў на працягу першага года склала ўсяго 50 долараў. Цікава, што на вытворчасць кока-колы было выдаткавана 70 долараў, гэта значыць у першы год напой быў стратным. Але паступова папулярнасць «Кока-Колы» ўзрастала, і прыбылі ад яе продажу таксама. У 1888 годзе Пембертан прадаў правы на выпуск напоя. А ў 1892 годзе бізнесмен Аса Грыгс Кендлер, які купіў правы на «Кока-Колу», заснаваў кампанію «The Coca-Cola Company».