Розніца паміж версіямі "Янка Лучына"

6 269 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
 
== Творчасць ==
Пісаў на польскай, рускай, беларускай мовах. Выступаў у розных жанрах.
Дэбютаваў у 1-ым нумары газеты «[[Минский листок]]» (1886) вершам «''Не ради славы иль расчёта''», які выяўляў пазіцыю рэдакцыі новай газеты. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў у розных жанрах. Друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданнях. Збіраў беларускі фальклор, быў карэспандэнтам [[П. Шэйн]]а, падтрымліваў сувязі з [[М. Доўнар-Запольскі]]м. Першыя беларускамоўныя вершы з'явіліся ў [[1887]] пад уражаннем выступлення ў Мінску ўкраінскіх артыстаў. Вершы «''Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова''» і «''Дабрадзею артысту Манько''» былі падпісаны псеўданімам Янка Лучына.
 
Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі змясціў у газеце «Минский листок» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863-64 гадоў]]года царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.
 
Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў беларускую рэчаіснасць 1880-90-х г., сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі. Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся яго драматычны абразок без назвы. Перакладаў з польскай мовы на беларускую (У. Сыракомля) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкай (Г. Гейне), старажытна-грэчаскай (Гамер).
 
Стрымана-ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць сваё разуменне грамадскіх стасункаў, але і гоняць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэта разуменне і ганьбаванне зыходзіла, вядома ж, ад аўтара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам». У вачах лірычных герояў Янкі Лучыны вобраз пана атаясамліваўся з чалавекам несумленным, які не працуе. Гэта было стаўленне беларускага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё утылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.
 
Творы Янкі Лучыны на беларускай мове не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'еру, які павінен быў бы паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага» тыпу мыслення. У вершах, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма, па сутнасці, ніякай стылізацыі: яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення ўсё-такі не абышлося, бо так ці інакш трэба было ўжывацца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага вопыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцяў беларускай гутарковай мовы. Янка Лучына з гэтым справіўся. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму, што пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта.
 
У Лучынавым вершаваным радку беларускія словы знаходзяцца ў нязмушана-простым сінтаксічным узаемадачыненні, у чытача ўзнікае адчуванне, быццам ён слухае маўленне — даверлівую гутарку аўтара. Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў, напісаных па-беларуску, — гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выяўлялася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.
 
Будучы паэтам лірычнага таленту, Янка Лучына засяроджваў увагу не так на знешне-быццёвых з'явах сучаснасці, як на ўнутраным свеце свайго героя, на яго перажываннях, пазначаных гістарычна-канкрэтнымі рысамі парэформеннага часу. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» паэт перадае ход думак лірычнага героя такім чынам, што невясёла-спакойнае Янкава ўспрыманне ўласных жыццёвых нягод нібы прадугледжвае зараджэнне ў чытача працягу роздуму над сялянскай нядоляй.
 
[[А. Лойка]] зазначыў:
{{Цытата|
Гэты Янка думае словамі, выразамі, як і герой [[Францішак Багушэвіч|Багушэвіча]], зачэрпнутымі з маляўнічасці, эмацыянальнасці жывой гутарковай мовы сялян (у яго «сярмяжка... ветрам шыта», бяда яго «у карк пагнала», каб адагрэцца на марозе, ён гатоў «у карчомцы... стукнуць чарку»). Але перш за ўсё за самім ходам думак, перажыванняў свайго героя сачыў Лучына, псіхалагізму як накірунку свайго мастацкага раскрыцця аддаваў пальму першынства...<ref>Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. 2-е выд. Мн., 1989. Ч. 1. С. 285.</ref>
}}
 
Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік» — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».
 
Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-64]] і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.
 
Перакладаў з польскай мовы на беларускую ([[У. Сыракомля]]) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкай ([[Г. Гейне]]), старажытна-грэчаскай ([[Гамер]]).
 
== Спадчына ==