Напалеон Феліксавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Напалеон Яленскі
др дапаўненне
Радок 29:
}}
 
'''Напалеон Феліксавіч Яленскі''' ({{lang-pl|Napoleon Jeleński}}, {{lang-ru|Наполеон Феликсович Еленский}}), {{ДН|||1810}}, вёска Лучыцы, [[Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]], — 11 мая {{ДС|||1883}}, Цепліцы, [[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]], — грамадскі дзеяч, удзельнік [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]], адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Радок 41:
 
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў у валоданні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак [[Лучыцы]] (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
Стрыечным братам Напалеона Яленскага быў [[Антон Яленскі]] (1818—1874), адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Адукацыя ==