Луі Жак Мандэ Дагер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hy:Լուի Դագեր
Радок 27:
|вікісховішча = Category:Louis Daguerre
}}
'''Луі Жак Мандэ Дагер''' ({{lang-fr|Louis Jacques Mandé Daguerre}}, [[18 лістапада]] [[1787]]-[[10 ліпеня]] [[1851]])  — французскі мастак, хімік і вынаходнік, адзін з стваральнікаў [[фатаграфія|фатаграфіі]].
 
== Біяграфія ==
Луі Дагер нарадзіўся 18 лістапада 1787  г. ў мястэчку Кармей-ан-Парызе у ваколіцах [[Парыж]]а. Школьнай адукацыі практычна не атрымаў, у трынаццаць гадоў бацька аддаў яго ў вучні да архітэктара. У 1804 годзе, калі Луі Дагеру споўнілася 16 гадоў, бацька адвёз яго ў Парыж і ўладкаваў вучнем у майстэрню тэатральнага дэкаратара «Гранд Опера» Дэгоці.
Дагер быў таксама вядомы як танцор, канатаходзец, тэатральны мастак. Да моманту прыходу да Дэгоці ён ужо ведаў законы перспектывы, таму дэкаратар і ўзяў яго ў вучні. Прыродны дар мастака адразу вылучыў пастаноўкі Дагера, яго сталі адзначаць крытыкі.
Дагер выкарыстаў камеру абскуру для стварэння дэкарацый, аднак ніяк не мог замацаваць выяву на экране. Дагер правёў велізарную колькасць даследаванняў, эксперыментуючы з хімічнымі рэчывамі, а потым даведаўся пра [[Нісефор Н'епс|Нісефора Н'епса]], які займаўся прыкладна такімі ж даследаваннямі. Дагер піша яму ліст, і Н'епс прапануе заключыць дамову аб супрацоўніцтве. У канцы 1820-х разам з Жазефам Н'епсам працаваў над стварэннем метаду фатаграфіі. Дагератыпія была вынайдзена пасля смерці Н'епса пасля 1833  г., практычна выпадкова, як вынік чарговага вопыту.
 
У 1839 годзе Дагер прадставіў працэс атрымання дагератыпа Французскай акадэміі навук. Пасля гэтага яго імя і яго тэхналогія сталі вядомыя ва ўсім свеце. Імя Н'епса было практычна забыта.
Прынцып Дагера праяўляць з дапамогай ртутных пароў быў арыгінальны і надзейны, і заснаваны, без сумневу, на ведах, атрыманых Дагерам ад Н'епса. Н'епс нічога не зрабіў, каб развіць далей сваё вынаходства пасля 1829, роўна як і яго сын Ісідар, які стаў партнёрам Дагера пасля смерці бацькі.
 
== Літаратура ==
Радок 52:
{{DEFAULTSORT:Дагер}}
[[Катэгорыя:Фатографы Францыі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 лістапада]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1787 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 10 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1851 годзе]]
[[Катэгорыя:Мастакі Францыі]]
[[Катэгорыя:Вынаходнікі Францыі]]