Андрэй Макаёнак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 93.84.165.223 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Хомелка
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага р-на), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949—1953 — загадчык аддзела прозы часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]], у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. Дэпутат [[ВС БССР]] (1971—1982). Член [[СП СССР]] (з 1949).
 
== ТварчасцьТворчасць ==
Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. Шматакговыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне [[Беларускі тэатр ім. Я. Купалы|Беларускага тэатра імя Я. Купалы]] пастаўлена яго палітычная драма «На досвітку» пра пасляваенную Францыю. У сатырычнай камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва савецкай гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адміністраванне. Камедыі «[[Каб людзі не журыліся]]» (паст. 1959) і «[[Лявоніха на арбіце]]» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі.