Бенгт Самуэльсан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Біяграфія: пунктуацыя
Радок 25:
Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе [[Хальмстад]]. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж [[Лундскі ўніверсітэт|Лундскага ўніверсітэта]], дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі [[Сунэ Бергстрэм]]а, прафесара фізіялагічнай хіміі. У [[1958]] годзе Самуэльсан разам з даследчай групай [[Сунэ Бергстрэм|Бергстрэма]] перайшоў у [[Каралінскі інстытут]] у [[Стакгольм]]е, дзе актыўна вывучаў [[медыцына|медыцыну]] і [[біяхімія|біяхімію]].
 
З [[1972]] года [[прафесар]] у [[Каралінскі інстытут|Каралінскім інстытуце]], з [[1982]] года [[рэктар]]), у [[1967]]-[[1972]] гадах [[прафесар]] Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.
 
Даследуючы [[метабалізм]] [[халестэрын]]у і прадукты трансфармацыі [[арахідонавая кіслата|арахідонавай кіслаты]], Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як [[простагландзін]]ы, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых [[простагландзін]]аў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з [[арахідонавая кіслата|арахідонавай кіслаты]], а таксама, што [[арахідонавая кіслата]] і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння [[простагландзін]]аў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.