Чалавек: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ckb:مرۆڤ
Радок 31:
 
== Чалавек як сацыяльная істота ==
Сацыяльнае асяроддзе — канкрэтныя грамадскія адносіны, традыцыі, маральныя і прававыя ўстаноўкі, пры якіх нараджаецца і жыве чалавек. Такім чынам, сацыяльнае асяроддзе ўтвараюць людзі, аб'яднаныя ў розныя групы, з якімі кожны чалавек знаходзіцца ў спецыфічных адносінах і зносінах. Сацыяльнае асяроддзе ўздзейнічае на чалавека, аказвае ціск, падпарадкоўвае грамадскай думцы, захапляе, а нярэдка і прымушае да пэўнай накіраванасці сацыяльных паводзін.
 
Навуковыя веды, жыццёвы вопыт, матывы розных учынкаў, якія чалавек чэрпае з сацыяльнага асяроддзя, з'яўляюцца вядучымі ў фарміраванні асобы чалавека. На аснове асабістых якасцей (узровень адукацыі, мэтанакіраванасць, арганізатарскія здольнасці і інш.) кожнаму чалавеку належыць у грамадстве пэўнае месца. Акрамя сацыяльнага асяроддзя ў шырокім сэнсе слова, якое мае на ўвазе ўсё грамадства, вылучаюць і малыя сацыяльныя асяроддзі. Да іх адносяць сям'ю, клас, працоўны калектыў, членам якога з'яўляецца дадзены чалавек.
 
За час развіцця чалавечай цывілізацыі былі выпрацаваны пэўныя нормы паводзін людзей у розных грамадскіх групах. Гэтыя асаблівасці паводзін не заўсёды былі аднолькавыя. Яны грунтуюцца на нацыянальных традыцыях, звычаях, сацыяльным і саслоўным дзяленні людзей, нормах маралі, веравызнанні і інш.
 
Гл.: [[Грамадства]], [[Культура]], [[Цывілізацыя]], [[Антрапасацыягенез]], [[Чалавецтва]].