Міхась Казлоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя using AWB
Радок 26:
|Rodovid =
}}
'''Міхась КАЗЛОЎСКІ''' (Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі; н. [[9 лютага]] [[1960]], в. Рабінавая, [[Маладзечанскі раён]])  — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
 
Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам [[Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей|Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея]], кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. [[Маладзечна]]. 3 2000 метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні [[Я. Драздовіч]]а (1983), літаратурнага музея [[У. Караткевіч]]а ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб'яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела [[Таварыства беларускай мовы]] імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец часопіса «[[Куфэрак Віленшчыны]]». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры, краязнаўчы дадатак «Куфэрак» да «Рэгіянальнай газеты». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.
 
{{DEFAULTSORT:Казлоўскі Міхась}}
 
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Крытыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы]]