Пінскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Берасцейск → Брэсцк (2), едымін → едзімін (2), я у → я ў, Ў → У (3), Вялікага княства Літоўскага → Вялікага Княства Л using AWB
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Пі{{націск}}нскае кня{{націск}}ства'''  — удзельнае княства з цэнтрам у [[Пінск]]у, якое вылучылася з [[Тураўскае княства|Тураўскага княства]] ў другой палове [[XII ст.|XII стагоддзя]]. Знаходзілася ў вярхоўях [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] і нізоўях яе прытокаў [[Рака Ясельда|Ясельды]], [[Рака Піна|Піны]], [[Стыр]]ы і [[Рака Гарынь|Гарыні]].
 
У XII—[[XIII ст.|XIII]] стагоддзях было цесна звязана з Тураўскім княствам, знаходзілася пад уплывам [[Кіеўскае княства|Кіеўскага]] і [[Уладзіміра-Валынскае княства|Уладзіміра-Валынскага княстваў]].
 
Каля [[1174]] года ў пісьмовых крыніцах асобна згадваюцца «''князі тураўскія і пінскія''», якія ўдзельнічалі ў паходзе на [[Кіеў]] князя [[Андрэй Багалюбскі|Андрэя Багалюбскага]]. Першыя князі Пінскага княства  — [[Яраслаў Юр'евіч|Яраслаў]] і [[Яраполк Юр'евіч|Яраполк]], сыны тураўскага князя [[Юрый Яраслававіч|Юрыя Яраславіча]]. Яраслаў у [[1183]] годзе ўдзельнічаў у паспяховым паходзе рускіх князёў на [[полаўцы|полаўцаў]]. Яраполк згадваецца ў [[1190]] пры апісанні яго вяселля.
 
У [[1204]] годзе, паводле Іпац'еўскага летапісу, згадваецца пінскі князь Уладзімір, магчыма, сын Яраслава Юр'евіча, захопленага падчас барацьбы за Уладзіміра-Валынскае княства. Пад [[1226]]/[[1227]] годам згадваецца пінскі князь Расціслаў, які няўдала супернічаў за [[Чартарыйск]] з [[Даніла Галіцкі|Данілам Галіцкім]]. У [[1229]] годзе падчас паходу [[Валынь|валынскіх]] князёў на палякаў Уладзіміра пакінулі абараняць [[Бярэсце]] ад [[яцвягі|яцвягаў]]. Княства моцна пацярпела ад шматлікіх набегаў [[літва, племя|літвы]] на Валынь, якія здзяйсняліся праз Пінскую зямлю. У падзеях, звязаных з барацьбой уладзімірскіх князёў з [[ВКЛ|Літвой]] у [[1247]], згадваецца князь Міхаіл, а ў падзеях [[1262]] года пінскія князі [[Федар Уладзіміравіч|Фёдар]], [[Дзямід Уладзіміравіч|Дзямід]] і [[Юрый Уладзіміравіч]]ы. Пра апошняга вядома, што ён памёр у [[1292]] годзе.
Радок 9:
Пасля забойства першага [[ВКЛ|Вялікага князя Літоўскага]] [[Міндоўг]]а ў [[1263]] ў Пінск збег яго сын [[Войшалк]], які прыняў [[праваслаўе|праваслаўны]] манаскі пострыг. Пры [[Гедзімін]]е (ці нават раней) княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У [[1320]] яно належала [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымунту Гедзімінавічу]], а з [[1348]] яго сынам [[Міхаіл Нарымунтавіч|Міхаілу]], [[Васіль Нарымунтавіч|Васілю]] і [[Юрый Нарымунтавіч|Юрыю]], якія кіравалі княствам да смерці [[Юрый Сяменавіч|Юрыя Сямёнавіча]], пасля чаго княства перайшло [[вялікія князі літоўскія|вялікаму князю]] [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту]].
 
У [[1471]] княства перайшло да княгіні Марыі Гаштольд, удавы кіеўскага князя [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]], а пасля яе смерці  — Фёдару Іванавічу Яраславічу, мужу яе дачкі. У [[1521]] [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт I]] перадаў княства сваёй жонцы [[Бона Сфорца|Боне Сфорца]]. Пасля ад'езду Боны ў [[Італія|Італію]] ў [[1556]] княства было перададзена [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]], які пераўтварыў яго ў [[Пінскае староства|староства]]. З [[1565]]—[[1566]] тэрыторыя княства адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Пінскага павета [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]].
 
== Літаратура ==
* Лысенка П. Пінскае княства // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т.  — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005.  — Т. 1: Абаленскі  — Кадэнцыя.  — С. 433.  — 684 с.  — ISBN 985-11-0314-4
* Лысенко П.  Ф.  Древний Пинск XI—XIII вв.  — Мн., 1997
* Довнар-Запольский М.  В.  Очерк истории кривичской и дреговичской земель до конца XII в.  — Киев, 1891
* Рапов О.  М.  Княжеские владения на Руси в Х  — первой половине XIII в.  — М., 1977
 
[[Катэгорыя:Княствы Русі]]