Розніца паміж версіямі "Янка Лучына"

1 185 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др (лінк)
 
Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік» — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».
 
У вершы «Роднай старонцы» паўстае зрокавы малюнак радзімы паэта, заснаваны на канкрэтных вобразах-прыкметах роднага краю і падсвечаны шчымлівым пачуццём любасці да айчыны. Гэтае пачуццё паэта і ў шчырай спагадзе сацыяльна прыніжаным насельнікам Беларусі, і ў непахіснай веры ў будучыню роднай старонкі, у будучыню яе народа:
 
{{Цытата|
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя<br>
Прагляне ясна над нашай ніваю,<br>
I будуць жыці дзеткі патомныя<br>
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
}}
 
Патрыятычны матыў прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта («Дзве заранкі», «Пышны малюнак», «Развітанне», «Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа...» і інш.
 
Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-64]] і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.