Kurier Litewski (1793): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др інтэрвікі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
З 1806 па 1812 газету выдавалі ксяндзы ордэна [[піяры|піяраў]]. Калі ў 1812 у часы рэктарства [[Ян Снядэцкі|Яна Снядэцкага]] паўстала пытанне аб друкаванным выданні ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], то кіраўніцтва газетай ад піяраў пераняў універсітэт. На гэта выступіў з пратэстам Улодак і падаў у суд, дзе гэта справа разглядалася сем год і скончылася ў 1819 перамогай Улодка, якому ўніверсітэт павінен быў выплаціць 500 чырвоных злотых за кожны год.
У той час газета мела характар універсітэцкага органа (да 1815) і рэдагавалася [[прафесар]]амі: у 1812 гісторыкам [[Ігнат Мікалаевіч Даніловіч |Ігнатам Даніловічам]], у 1813 [[Эўсебіуш Славацкі|Эўсебіушам Славацкім]] (бацькам [[Юліуш Славацкі|Юліуша Славацкага]]) і інш. У 1815 універсітэт аддаў газету ў арэнду [[Антон Марціноўскі|Антону Марціноўскаму]] (1781—1855), які яе выдаваў на працягу 25 год. [[17 кастрычніка]] [[1833]] паводле царскага распараджэння газета стала афіцыйнай, пачала друкавацца на дзвюх мовах ([[польская мова|польскай]] і [[руская мова|рускай]]) і атрымала да польскамоўнай рускамоўную назву «Литовский вестник». Выданне было прадастаўлена былому рэдактару Антону Марціноўскаму з абавязкам платы (пасля трох ільготных гадоў) з [[1836]] штогадова 1 300 рублёў срэбрам на ўтрыманне ў Віленскім дваранскім інстытуце 4-5 выхаванцаў — дзяцей малазаможных чыноўнікаў. Выдавалася ў друкарні Антона Марціноўскага ў Вільні. Працягвалася гэта шэсць год, калі ў 1840 Марціноўскі адмовіўся ад арэнды і газета «Kurier Litewski» перастала існаваць.
 
Працягвалася гэта шэсць год, калі ў 1840 Марціноўскі адмовіўся ад арэнды і газета «Kurier Litewski» перастала існаваць.
 
Пераемнікам газеты «Kurier Litewski» у Вільні фактычна стала дзяржаўная газета [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński»]] (1840—1864), якую пачаў выдаваць [[Віленскі дваранскі інстытут]] (створаны на матэрыяльнай базе зачыненага ў 1832 [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]) і рэдактарам (1841—1859) якой стаў [[Антон Адынец|Антоні Эдвард Адынец]].