Экасістэма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
У экасістэме віды арганізмаў выконваюць розныя функцыі, дзякуючы якім ажыццяўляецца кругаварот рэчываў. У залежнасці ад ролі, якую віды адыгрываюць у кругавароце, іх адносяць да розных функцыянальных груп: прадуцэнтаў, кансументаў або рэдуцэнтаў.
 
Прадуцэнты, або вытворцы, — аўтатрофныя арганізмы, якія сінтэзуюць арганічнае рэчыва з мінеральнага з выкарыстаннем энергіі. Калі для сінтэзу арганічнага рэчыва выкарыстоўваецца сонечная энергія, то прадуцэнтаў называюць фотатрофамі. Да фотатрофаў адносяцца ўсе зялёныя расліны, [[лішайнікі]], [[цыянабактэрыіцыанабактэрыі]], аўтатрофныя пратысты, зялёныя і пурпуровыя серабактэрыі. Прадуцэнты, якія выкарыстоўваюць для сінтэзу арганічнага рэчыва энергію хімічных рэакцый акіслення неарганічных рэчываў, называюцца хематрофамі. Імі з'яўляюцца жалезабактэрыі, бясколерныя серабактэрыі, нітрыфіцыруючыя і вадародныя бактэрыі.
 
Кансументы, або спажыўцы, — гетэратрофныя арганізмы, якія спажываюць жывое арганічнае рэчыва і перадаюць энергію, якая ў ім утрымліваецца, па харчовых ланцугах. Да іх адносяцца большасць жывёл, насякомаедныя расліны, расліны-паразіты. У залежнасці ад віду арганічнага рэчыва, якое спажываецца, кансументы падзяляюцца на парадкі. Арганізмы, якія спажываюць прадуцэнтаў, называюцца кансументамі I парадку. Да іх адносяцца раслінаедныя жывёлы (конікі, саранча, грызуны, парна- і няпарнакапытныя жывёлы) і расліны-паразіты. Кансументаў I парадку спажываюць кансументы II парадку, якія прадстаўлены драпежнымі жывёламі і насякомаеднымі раслінамі. Кансументамі III і наступных парадкаў з'яўляюцца больш буйныя драпежныя жывёлы. Колькасць парадкаў кансументаў у экасістэме абмежавана і вызначаецца аб'ёмам біямасы, створанай прадуцэнтамі.