Жыве Беларусь!: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 8:
{{Цытата|Расце беларускі нацыянальны рух, будзяцца да новага, уласнага жыцця забытыя ўсімі ўбогія беларускія вёскі; будзяцца і пачынаюць пазнаваць свае нацыянальнае імя нашы мястэчкі і месты. Будзіцца аграмадны крывіцкі абшар родных гоняў, лугоў і лясоў, і ў песнях народных песняроў грымне, што «жыве Беларусь!}}
 
Гэты ж заклік-дэвіз у мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!» — прагучаў на [[Усебеларускі з'езд|Усебеларускім з'ездзе 1917]], атрымаў пашырэнне ў грамадска-палітычным жыцці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], потым, у саветызаванай форме, у [[БССР]] («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.)<ref name="ehb"/><ref>Виктор Корбут. [http://www.sb.by/?area=content&articleID=59454 Жыве Беларусь!] // «[[Советская Белоруссия]]» № 126 (22781), [[11 ліпеня]] [[2007]].</ref><ref name="ehb"/>.
 
Менавіта «Жыве Беларусь!» упершыню загучала як палітычны нацыянальны заклік у [[1918]] (выступленне А. Баліцкага ў [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскім універсітэце]], што А. Баліцкаму ставіў у віну [[Сямён Вальфсон |С. Вальфсон]] — «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», [[1931]], С. 45), кліч ужываўся на сходах студэнтаў у [[1920-я|1920-х]] у [[Прага|Празе]], пазней на грамадскіх сходах у [[Парыж]]ы, [[Вільня|Вільні]]<ref name="kipiel">[[Вітаўт Кіпель]]. [http://www.nn.by/2002/08/17.htm Жыве Беларусь!] // «[[Наша ніва, (1991)|Наша Ніва]]» № 8 (270), [[22 лютага]] [[2002]].</ref>.
 
Па [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайне]] зрабіўся прыкметным, неад'емным элементам палітычнага і духоўнага жыцця беларускай эміграцыі. Пад назвай «Жыве Беларусь» выходзілі часопісы, а пазней так зваўся пэрыёдыкперыёдык Беларускага вызваленчага руху ([[1957]]—[[1962]], [[Англія]]—[[ЗША]]), бюлетэнь [[БЦР]] ([[1976]]—[[1986]], [[Германія]]—[[ЗША]]). Спрыяла пашырэнню клічу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Еўропе дзейнасць тэатральнае беларускае трупы з такой жа назвай. Гэтая трупа ездзіла па Германіі ў [[1944]]—[[1948]] і сотні разоў выступала як для беларусаў, гэтак і для небеларусаў. Кліч «Жыве Беларусь!» зрабіўся стандартным для [[Аб'яднанне беларускіх скаўтаў|беларускіх скаўтаў]] пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага клічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія і грамадскія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плакатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі аздобіла летнія саколкі з надпісам «Жыве Беларусь»<ref name="kipiel"/>.
 
На Беларусі аднаўленне, грамадская легітымнасць гэтага выразу абумовілася развіццём руху [[Беларускі Народны Фронт Адраджэнне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне»]], іншых грамадскіх арганізацый<ref name="ehb"/>.
Радок 19:
 
== Цікавыя факты ==
* У некаторых афіцыйных пратаколах [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] заклік «Жыве Беларусь» фігуруе пад азначэннем «антыдзяржаўны лозунг»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыігод = 24 снежня 2010| url = http://origin.svaboda.org/content/article/2258284.html| загаловак = Турэмны дзённік Артура Раманчука — пляменніка былога кандыдата ў прэзідэнты| фармат = | назва праекту = Гарадзеншчына| выдавецтва = [[Свабода, радыё|Радыё «Свабода»]]| дата = 28 снежня 2010 | мова = | каментар =...выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!»}}</ref>.
 
== Гл. таксама ==