Маўры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: az:Mavrlar
др clean up, replaced: IX ст. → IX ст. (3), сталася → стала , стаўся → стаў , айболей → айбольш, == → == , блізу → каля using AWB
Радок 6:
Войска прыбылага ў [[712]] з Паўночнай Афрыкі Мусы ібн Нусайра заняло Медыну-Сідонію, Кармону, [[Севілья|Севілью]] і Мерыду.
 
Да [[718]] годзе Пірэнейскі паўвостраў, за выняткам невялікай часткі на поўначы, занялі арабы. У [[720]] яны ўварваліся ў [[Галія|Галію]], занялі [[Септыманія|Септыманію]] і [[Нарбон]]. Наступнае іх пасоўванне ў Еўропу было спынена пасля разгрому арабскіх войскаў [[франкі|франкскай]] конніцай і пяхотай Карла Мартэла блізукаля [[Пуацье]] [[4 кастрычніка]] [[732]]. У [[759]] [[Піпін Кароткі]] выбіў арабаў з Нарбона і Септыманіі.
 
На заваяваных іспанскіх землях арабы ўтварылі эмірат, які ўваходзіў у склад халіфата [[Амеяды|Амеядаў]]. У [[756]] годзе Амеяды заснавалі незалежны [[Кардоўскі эмірат]], а ў [[929]] — [[Кардоўскі халіфат]].
 
Мясцовым свецкім і царкоўным землеўладальнікам, якія выявілі пакору заваёўнікам, пакінулі частку земляў, што належалі ім раней, разам з сялянамі. Большасць земляў перайшла да новай зямельнай шляхты з ліку заваёўнікаў. НайболейНайбольш урадлівыя землі поўдня і паўднёвага-ўсходу занялі самі арабы; у цэнтральнай і паўночнай частках краіны арабы рассялілі шматлікія плямёны бербераў, што служылі ў іх войску.
 
Найбольшай магутнасці арабская дзяржава дасягнула пры [[Абдарахман III|Абдарахмане III]] (валадарыў у [[912]]—[[961]]). Развіццё феадальных адносін прывяло ў канцы X стагоддзя да паслаблення цэнтральнага ўрада. У [[1031]] Кардоўскі халіфат распаўся на мноства дробных эміратаў. Гэта ў канчатковым рахунку прывяло да яго падзення.
 
== Рэканкіста ==
 
Асяродкі супраціву арабскаму заваёўванню паўсталі яшчэ ў [[VIII ст.]] на поўначы паўвострава:
* каралеўства [[Астурыя]] (з [[718]]), якое паклала пачатак [[Рэканкіста|Рэканкісце]]
* [[Каралеўства Навара|Навара]], якая дамаглася незалежнасці ў дужанні з арабамі і франкамі ў сярэдзіне [[IX ст.]],
* [[Іспанская марка]], утворанная на тэрыторыі паміж [[Пірэнеі|Пірэнеямі]] і р. [[рака Эбра|Эбра]], заваяванай франкамі ў 785—811. Да канца [[IX стагоддзе|IX ст.]] графствы, з якіх складалася Іспанская марка, ператварыліся ў фактычна незалежныя феадальныя дзяржавы.
 
З [[924]] годзе каралеўства Астурыя змяніла назву на [[Каралеўства Леон|Леон]] (па назве новай сталіцы). У [[1035]] [[Кастылія]] сталасястала самастойным каралеўствам. У гэтым жа годзе незалежным каралеўствам стаў [[Арагон]]. Зацікаўленасці развіцця Рэканкісты патрабавалі аб'яднання і цэнтралізацыі ўтвораных на поўначы і ўсходзе паўвострава самастойных іспанскіх дзяржаў. У [[1037]] (канчаткова ў [[1230]]) аб'ядналіся ў адзінае каралеўства Леон і Кастылія. На паўночным усходзе палітычная гегемонія перайшла ў [[XI стагоддзе|XI ст.]] да Арагона.
 
Вырашальны этап Рэканкісты пачаўся пасля распаду ў 1031 годзе Кардоўскага халіфата. У [[1085]] кастыльцы ўзялі [[Таледа]], які стаўсястаў сталіцай Леона-Кастыльскага каралеўства. Дробныя арабскія дзяржавы, якія сутыкнуліся з гэтай пагрозай, заклікалі на дапамогу [[Альмаравіды|Альмаравідаў]] з Паўночнай Афрыкі, якія, апасля перамогі ў [[1086]] пры Салацы прыпынілі ход Рэканкісты, і падпарадкавалі сабе ўсю мусульманскую Іспанію. Аднак у [[1118]] Арагон адваяваў у маўраў [[Сарагоса|Сарагосу]].
 
У [[1212]] пры [[Бітва пры Лас Навас дэ Талоса|бітве пры Лас Навас дэ Таоса]] аб'яднаныя сілы Кастыліі, Арагона і Навары атрымалі вырашальную перамогу над войскам [[Альмахады|Альмахадаў]] ( што ў сярэдзіне [[XII стагоддзе|XII ст.]] выціснулі з Іспаніі Альмаравідаў). У [[1236]] годзе кастыльцы ўзялі [[Горад Кордава, Іспанія|Кордаву]], у [[1248]] — [[Севілія|Севілію]]; у [[1229]]—[[1235|35]] Арагон адваяваў [[Балеарскія астравы]], у [[1238]] — [[Правінцыя Валенсія|Валенсію]]. [[Партугалія|партугальцы]] вызвалілі ў [[1249]]—[[1250|50]] тэрыторыю [[Алгарві]] (поўдзень сучаснай Партугаліі). Да сярэдзіны [[XIII ст.]] у маўраў засталася толькі невялікая тэрыторыя на поўдні — [[Гранадскі эмірат]]. На захадзе Рэканкісту праводзіла Партугалія (у [[1095]]—[[1139]] графства, намінальна залежнае ад Леона; з 1139 — каралеўства, у [[1143]] прызнанае незалежным і Леонам).
 
У [[1492]] Рэканкіста скончылася ўзяццем Гранады — апошняй апоры мусульман на Пірэнейскім паўвостраве. Араба-берберскае насельніцтва, пакінутае ў Іспаніі, гвалтоўна звярталі ў [[хрысціянства]]. У 1492 з Іспаніі выгналі [[яўрэі|яўрэяў]], у [[1502]] — маўраў, якія не прынялі хрысціянства.