Палескае паўстанне (1918—1919): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ньн → нн, мэтай → метай, метай → мэтай, зьм → зм (2), юдзмі → юдзьмі, гэтую → гэту using AWB
Радок 7:
 
Партызаны кантралявалі ўчастак чыгункі Лунінец — Ганцавічы і Лунінец —Сарны. У канцы снежня 1918 г. у перафарміраваны Палескі рэўком быў уведзены прадстаўнік ЦК РКП(б) Аляксандр Мікалаевіч Ільін. Старшынёй рэўкома быў абраны Рыгор Максімавіч Астроўскі.
У студзені 1919 г. нямецкае камандаванне перадало ўладу ў Пінску пятлюраўцам, раззброіла роты 152-га палка, якія былі пасланы заняць Пінск, а таксама атрады 2-га Палескага палка. У адказ на гэтуюгэту правакацыю паўстанцы спынілі пропуск эшалонаў з нямецкімі войскамі праз Лунінец, што вымусіла немцаў вярнуць зброю чырвонаармейцам і паўстанцам. 25 студзеня 1919 г. Пінск быў канчаткова вызвалены ад заваёўнікаў. Адметна, што ў гэтай барацьбе актыўны ўдзел прымалі партызаны Ганцаўшчыны, якія забяспечвалі абарону з поўначы і пастаянна кантралявалі чыгунку ад Баранавіч да Лунінца.
 
Пра трагічнасць таго моманту сведчыць тэлеграма А. М. Ільіна аб дапамозе, накіраваная ім у адрас У. І. Леніна і Я. М. Свярдлова, на гэтым гістарычным дакуменце захаваўся подпіс У. І. Леніна сінім алоўкам: «Склянскому. На отзыв. Что сделано». Склянскі на тэлеграме напісаў: «Запросить т. Антонова и Реввоенсоветы, какая нужна помощь. Склянский. 9.1.1919 г.»<ref>Расійскі дзяржаўны ваенны архіў. Ф. 33 998. Воп. 2. Спр. 41. Л. 14-15.</ref>. Рэакцыя на тэлеграму Э. Склянскага была адразу. Аб гэтым сведчыць тэлеграма намесніка старшыні ОВСР Э. М. Склянскага ў РВС Заходняй арміі, датаваная 16 студзеня 1919 г. У ёй зроблены запыт, што канкрэтна зроблена для аказання дапамогі паўстанцкім войскам. У другой тэлеграме ўпаўнаважаных НК (Надзвычайнай Камісіі) па забеспячэнні Чырвонай Арміі Дзмітрыева і Гросмана ва ўсерасійскі генеральны штаб І. І. Вацэцісу адзначаецца, што паўстанцкі атрад Ільіна, які налічвае больш за 3 тысячы чалавек, з'яўляецца амаль што адзіным абаронцам Лунінецкага ўчастка, у якім засталася каласальная колькасць маёмасці. На жаль, атраду, які мае добрага палітычнага кіраўніка ў асобе Ільіна, не хапае вопытнага начальніка штаба, ваенрука, атрад дрэнна ўзброены, распрануты, разуты. Тут жа адзначаецца, што атрад мае ўсяго толькі па 10 рублёў на чатыры месяцы на кожнага паўстанца… Дзмітрыеў і Гросман з прычыны гэтага просяць Рэвалюцыйны ваенны Савет аказаць тэрміновае садзейнічанне Ільіну людзьмі і маёмасцю, а таксама прыслаць яму без прамаруджвання добрых баявых кіраўнікоў. Штабу 17-й стралковай дывізіі аддадзены загад аб аказанні Ільіну ў не-абходны момант узброенай падтрымкі. У тэлеграме адзначалася, што ўсё гэта трэба зрабіць як мага хутчэй, бо нават самы лёгкі націск паўстанцаў абяцае поўны разгром гайдамакаў.