Гарнізон у Гелянова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гарнізон у Гелянова''' — [[гарнізон]] [[86-га пяхотнага палка]] [[Войска Польскае|Войска Польскага]], які месціўся на тэрыторыі [[фальварак|фальварка]] [[Гелянова]] (з 1929 года ў складзе горада [[МаладэчнаМаладзечна]]) з 1922 па 1939 гады.
 
== Гісторыя гарнізона і 86-га пяхотнага палка ==
Радок 8:
У 1924 годзе ў фальварку Гелянова пачалося грунтоўнае будаўніцтва. Былі ўзведзеныя цагляныя казармы для шарагоўцаў, закладзеныя афіцэрскія дамы і іншыя пабудовы вайсковай інфраструктуры гарнізона. Напрыканцы 20-х гадоў ваенны гарадок ужо займаў вялікую плошчу, абмежаваную, калі глядзець на сучасны план Маладзечна, вуліцамі Драздовіча, Ясінскага, Чайкоўскага і Б.Хмяльніцкага. Тут пражывала 68 афіцэраў з сем’ямі і 2200 падафіцэраў і жаўнераў рэгулярных войскаў.
 
У 1929 годзе фальварак [[Гелянова]] увайшоў у склад горада [[МаладэчнаМаладзечна]]. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзеная трыумфальная арка ў гонар кіраўніка [[Польшчы]] [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзскага]]. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка.
 
У верасні 1939 года полк у складзе [[19-й пяхотнай дывізіі]] [[Войска Польскага]] прымаў удзел у абароне [[Пётркува-Трыбунальскага]] ў цэнтральнай Польшчы, дзе змагаўся супраць сіл [[10-й арміі Германіі]]. У ходзе адступлення полк займаў пазіцыі паблізу [[Гродна]], але 17 верасня, калі на тэрыторыю [[Заходняй Беларусі]] ўвайшлі часткі [[Чырвонай Арміі]], быў вымушаны скласці зброю. З таго часу гарнізон у [[Гелянове]] прыпыніў сваё існаванне, як вайсковае паселішча.
Радок 20:
На тэрыторыі сучаснага Гелянова захавалася шмат пабудоў, што калісьці ўваходзілі ў склад ваеннага гарадка.
 
Будынак вайсковых казармаў, які пасля вайны выкарыстоўваўся па-рознаму. У пэўныя часы тут знаходзіўся інтэрнат МаладэчанскагаМаладзечанскага улікова-планавага тэхнікума і навучальныя аўдыторыі МаладэчанскайМаладзечанскай медыцынскай вучэльні. У адным з крылаў гэтага будынка знаходзіўся Маладзечанскі абласны камітэт камсамола, першым сакратаром якога быў [[Пётр Машэраў]]. Пасля капітальнага рамонту 2010-2012 гадоў тут размясціўся навучальны корпус МаладэчанскагаМаладзечанскага політэхнічнага каледжа.
 
Добра захаваліся два трохпавярховыя дамы для сем'яў польскіх афіцэраў, што стаяць на вуліцы Машэрава. Да пачатку 1960-х паміж гэтымі будынкамі знаходзілася трыумфальная арка. Дамы пабудаваны ў стылі характэрным для ведамственнага жытла міжваеннай Польшчы. На сценах будынкаў можна заўважыць сляды ад куль і снарадаў.