Гарнізон у Гелянова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Гісторыя гарнізона і 86-га пяхотнага палка ==
Гісторыя гарнізона ў Гелянове пачалася ў 1922 годзе, калі [[86-ы пяхотны полк]] [[Войска Польскага]] быў пераведзены сюды з [[Вільні]]. Полк быў набраны з жыхароў [[Мінск|Мінска]] і Міншчыны падчас [[савецка-польскай вайны]] ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл “Самаабароны Літвы і Беларусі” пад назвай “Мінскі стральцовы полк”. Ён адзначыўся ўдзелам у [[Варшаўскай бітве]].
 
У кастрычніку 1920 года полк прыняў удзел у паходзе на Вільню генерала [[Жалігоўскага]] у выніку якога паўстала новая дзяржава – [[Сярэдняя Літва]] са сталіцай у [[Вільні]]. Тут полк знаходзіўся да сакавіка 1922 года, калі паводле сумеснага акту сеймаў у Варшаве і Вільні Віленскі край быў прыняты ў склад [[Польшчы]], а Войска Сярэдняй Літвы была ўключана ў [[Войска Польскае]]. Тады “Мінскі стралковы полк” стаў [[86-м пяхотным палком]] Войска Польскага і быў пераведзены ў [[фальварак]] [[Гелянова]], дзе месціліся асноўныя сілы палка. Штаб палка спачатку знаходзіўся на вуліцы Замкавай у [[Маладзечна]], трэці батальён -- у вёсцы [[Краснае]], а батальён запасу застаўся каля [[Вільні]] – у [[Новавілейка|Новавілейцы]].