Дрожджы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дапаўненне, шаблон
Радок 1:
{{Група таксонаў
|regnum=Грыбы
|type=Поліфілетычная група
|image file=S cerevisiae under DIC microscopy.jpg
|image title=Дрожджы ''[[Saccharomyces cerevisiae]]''
|image descr=Клеткі дражджэй ''[[Saccharomyces cerevisiae]]'' пад мікраскопам
|status=
|pater rank=Царства
|pater name=[[Грыбы]] (''Fungi'' ці ''Mycota'')
|list=<center>Усе аднаклеткавыя грыбы
|commons=Category:Yeast
|wikt=дрожджы
}}
[[File:S cerevisiae under DIC microscopy.jpg|thumb|Клеткі дражджэй ''Saccharomyces cerevisiae'' пад мікраскопам]]
'''Дрожджы'''  — група аднаклетачных мікраскапічных [[грыбы|грыбоў]], у якіх адсутнічае сапраўдны [[міцэлій]].
 
Вядома каля 500 відаў, што належаць да 3 класаў  — [[аскаміцэты]], [[базідыяльныя грыбы]] і [[недасканалыя грыбы]] (дэйтэраміцэты). Пашыраны ў глебе, прадуктах, у раслін, жывёл і чалавека.
 
[[Клеткі]] дражджэй шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя ці пігментаваныя, нерухомыя, даўжынёю 5—10 мкм і больш. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем, некаторыя віды  — дзяленнем.
 
Дрожджы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у глебе, фарміраванні яе структуры і ўрадлівасці. Многія выклікаюць спіртавое браджэнне. Багатыя бялком, вітамінамі групы B.
 
[[File:Dry yeast.jpg|thumb|Грануляваныя сухія актыўныя дрожджы  — прадукт для хлебапячэння]]
Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы  — у медыцыне пры гіпавітамінозе B<sub>1</sub>, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл  — бластамікозы, кандыдамікозы.
 
== Літаратура ==