Розніца паміж версіямі "Лішайнікі"

372 байты дададзена ,  7 гадоў таму
шаблон, дапаўненне
др (r2.7.3) (робат дадаў: hy:Քարաքոս)
(шаблон, дапаўненне)
{{Група таксонаў
[[Image:Haeckel Lichenes.jpg|thumb|Лішайнікі]]
|regnum=Грыбы
|type=Поліфілетычная група
|image file=Haeckel Lichenes.jpg
|image descr={{Бат.іл.|6}}
|latin=''Lichenes''
|status=Састарэлае таксанамічнае
|pater rank=Падцарства
|pater name=[[Нізшыя расліны]] (''Thallophyta'')
|list=<center>каля 400 радоў</center>
|commons=Category:Lichens
|wikt=лішайнік
}}
'''Лішайнікі''' (''Lichenes'') — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам [[грыб]]а (мікабіёнт) і [[водарасці]] (фікабіёнт).
 
Растуць на дрэвах, камянях, глебе.
 
Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела — [[слаявіна]], або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10-15% ад усяго аб'ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.
 
3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, антыбіётыкі, лакмус, фарбы і нш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія — асноўны корм паўночных аленяў.
 
Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. [[ліхенаіндыкацыя]]).
 
Вывучае лішайнікі [[ліхеналогія]].