Гарнізон у Гелянова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
File:Адзін з 8-кватэрных жылых дамоў на тэрыторыі гарнізона выгляд на 2012 год.JPG| Яшчэ адзін (2012)
</gallery>

== Трыумфальная арка і палкавы звон ==

[[File:Maładečna, Tryjumfalnaja brama.jpg|thumb|Трыумфальная арка ў Гелянова]]
Трыумфальная арка, узведзеная ў 1929 годзе, абазначала сабой парадны ўезд на тэрыторыю гарнізона з боку Маладзечанскага чыгуначнага вакзала. Яна была ўпрыгожана шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе аркі знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капелан бласлаўляў жаўнераў падчас вайсковых урачыстасцяў.

У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў. Сярэдні праезд быў занадта вузкім, у ім немагчыма было раз’ехацца двум аўтамабілям. Таму на пачатку 1960-х гадоў у сувязі з павелічэннем аўтамабільнага руху ў Маладзечне гарадскія ўлады вырашылі разбурыць арку. Цікавы факт: пасля рэканструкцыі прыпынку “Драмтэатр” на яго даху з’явілася эмблема са спрошчанай выявай аркі і надпісам “Гелянова”.

На даху будынка №16 на прашп.Незалежнасці ў [[Мінск]]у доўгі час знаходзіцца звон выраблены ў 1929 годзе на тэрыторыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] ў ліцейні братоў Фельчынскіх у [[Калуш|Калушы]].

На зване змешчаны надпісы і два барэльефы.

Першы надпіс:

Звон выраблены за сродкі Мінскага стральцовага палка ў гонар асілкаў палеглых пры абароне Мінскай зямлі

Р.П.1929

{{Мова-pl|

Dzwon ufundowany staraniem Mińskiego pułku strzelców ko czci poległych bohaterów w obronie ziemi Mińskiej

R.P.1929}}

Другі надпіс:

Імя маё - Ірэна

Зроблены ў ліцейні братоў Фельчынскіх у Калушы

Мастак Аляксандр Бароўскі

{{Мова-pl|

Imię moje - Irena

Wykonane w odlewni bracia Fielczyńskich w Kałuszy

Artysta Aleksander Borawski}}

Надпіс па акружнасці звана:

У гонар палеглых. Жывым у памяць. У славу Польшчы.

{{Мова-pl|

Poleglym ku czci. Žyjącym ku pamięci. Polsce ku większej chwale}}

На адным з барэльефаў выяўлены забіты на вайсковых умацаваннях жаўнер. Побач з ім ляжыць стрэльба, а над ім - Маці Божая. На другім барэльефе - [[Маці Божая Вострабрамская]], а пад ёй фігуры людзей.

Ёсць меркаванне, што гэты звон быў адліты для капліцы 86-га пяхотнага палка Войска Польскага, які да 1922 года і меў назву "Мінскі стральцовы полк". Капліца хутчэй за ўсё месцілася ў трыумфальнай арцы Геляноўскага гарнізона.

== Камандаванне 86-га палка пехоты ==