Касцёл Божага Цела (Нясвіж): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
частак, бакавыя з якіх вылучаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і круглымі [[люкарны|люкарнамі]]. Уваходны [[партал]] завершаны лучковым [[франтон]]ам. Другі ярус займае шырыню цэнтральнага нефа, расчлянёны пілястрамі на тры часткі, завершаны трохвугольным франтонам з люкарнай. Абодва [[ярус]]ы кампазіцыйна аб'яднаны ўвагнутымі бакавымі прыбудовамі, упрыгожаны чатырохарачнымі экседрамі са скульптурнымі выявамі [[Святы Мікалай|Святых Мікалая]], [[Святы Крыштоф|Крыштофа]], [[Ігнацій Лаёла|Ігнація Лаёлы]], [[Францішак Ксаверы|Францішка Ксаверыя]]. На васьмігранным [[светлавы барабан|светлавым барабане]] ўзвышаецца гранёны [[купал]], завершаны [[ліхтар]]ом з фігурным [[шлем]]ам. На [[фасад]]зе храма знаходзіцца надпіс на [[Лацінская мова|лацінскай мове]]: «Пакланіся святому храму твайму ў страху сваім».
 
=== Інтэр'ер ===
Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з [[люнет]]амі, бакавыя нефы — крыжовымі. [[Прэсбітэрый]] аддзелены ад нефа драўлянай [[разьба|разной]] агароджай. У залу адкрыты бакавыя [[капліца|капліцы]] [[Святы Андрэй|Св. Андрэя]] і [[Святы Пётр|Св. Пятра]].