Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, вікіфікацыя
Радок 3:
Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная ў выніку войнаў і культурных чыстак, ацалелыя часта не захаваліся цалкам. У двух тамах [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]], тамы 32-ы (М., [[1975]]) і 35-ы (М., [[1980]]), былі апублікаваныя 17 летапісаў, вядомых (ацалелых) у новы час. Апроч гэтага, у М. Стрыйкоўскага былі звесткі аб яшчэ 15 летапісах, аніводны з якіх не захаваўся. Відаць, у Сярэднявеччы наогул існавала значна большая колькасць беларуска-літоўскіх летапісаў, і карыстанне імі было даступным нават для людзей сярэдняга дастатку<ref>Улашчык, С.237.</ref>.
 
Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» ([[О.Восіп Максімавіч Бадзянскі|В. М.  Бадзянскі]], [[1846]]), «беларускія» ([[Мікалай Іванавіч Кастамараў|М.  І.  Кастамараў]], [[1861]], [[Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі|В.  А.  Чамярыцкі]], [[1969]]), «літоўска-рускія» ([[{{нп3|Іларыён Аляксандравіч Ціхаміраў|І. А. Ціхаміраў]]|ru|Тихомиров, Илларион Александрович}}, [[1901]]), «заходнерускія» ([[Аляксей Аляксандравіч Шахматаў|А.  А.  Шахматаў]], [[1901]]), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» ([[Р. К. Батура]] і [[Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута|У.  Ц.  Пашута]], [[1977]]). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнерускімі.
 
== [[Гістарыяграфія]] ==
Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі [[Ігнат Мікалаевіч Даніловіч|І.  Н. Даніловіч Даніловічам]]ам [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскага летапісу]] ([[1823]]—[[1827]]) і яго працы па «літоўскіх» летапісах ([[1840]], руск.выд.; [[1841]], польск.выд.; [[1846]], польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней [[Тэадор Нарбут|Т. Нарбут]] зрабіў [[палеаграфія|палеаграфічнае]] даследаванне «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» ([[1838]]) і выдаў яе поўны тэкст ([[1846]]).
 
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[Аўгуст Людвіг Шлёцэр|А.  Л.  Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[М.Мацей Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
 
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), [[{{нп3|Андрэй Мікалаевіч Папоў|А. НМ. Папоў]]|ru|Попов, Андрей Николаевич}} — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнерускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).
 
У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], [[Е{{нп3|Амяльян Міхайлавіч Аганоўскі|. Аганоўскі]]|ru|Огоновский, [[ВОмельян Михайлович}}, {{нп3|Уладзімір Баніфатавіч Антановіч|У. Б. Антановіч]]|ru|Антонович, Владимир Бонифатьевич}} і [[{{нп3|Мікалай Паўлавіч Дашкевіч|М. Дашкевіч]]|ru|Дашкевич, Николай Павлович}} ([[1885]]), пазней — [[Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі|М.  С.  Грушэўскі]] ([[1895]]).
 
У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы [[{{нп3|Ісідар Іванавіч Шараневіч|І. Шараневіч]]|ru|Шараневич, Исидор Иванович}} ([[1882]]), [[{{нп3|Станіслаў Смолька|С. Смолька]]|pl|Stanisław Smolka}} ([[1890]]), [[{{нп3|Антоні Прахаска|А. Прахаска|uk|Прохаска]] Антоній}} ([[1890]]). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да [[Смаленск]]а.
 
У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]] — дзве працы [[Я. Якубоўскі |Я. Якубоўскага]].
 
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання заве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), [[Слуцкі летапіс|Слуцкі (Увараўскі)]], Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
Радок 22:
Першым пасля 1917 да беларуска-літоўскіх летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».
 
Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[Канстанцінас Авіжоніс|К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).
 
У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[В.Вячаслаў А.Антонавіч Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН № 34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка № 790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.
 
У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.