Марыс Метэрлінк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др JerzyKundrat перанёс старонку Морыс Метэрлінк у Марыс Метэрлінк: згодна БЭ
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Моры́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк''' ({{lang-fr|Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck}}; {{ДН|29|8|1862}}, [[Гент]] — [[6 мая]] (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) [[1949]], [[Ніца]]) — [[Бельгія|бельгійскі]] [[Паэзія|паэт]], [[драматург]] і [[філосафы|філосаф]]. Пісаў [[Французская мова|па-французску]]. Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] за [[1911]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
{{Нобелеўская прэмія/літаратура}}
Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў [[Парыж]]ы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў ў Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).
 
Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.
{{пачатак артыкулу}}
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).
 
На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера [[К. Дэбюсі]] (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).
 
Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».
 
== Літаратура ==
* Лявонава Е. Метэрлінк // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
 
{{Нобелеўская прэмія/літаратура}}
 
{{Normdaten