Польскі паход Чырвонай Арміі (1939): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
== Баявыя дзеянні ==
16 верасня В. Молатаў падчас сустрэчы з В. фон Шуленбургам паведаміў пра афіцйную пазіцыю савецкага ўрада:
{{цытата|...польская дзяржава распалася і болей не існуе, таму анулююцца ўсе дамовы, заключаныя з Польшчай; трэція краіны могуць паспрабаваць здабыць карысць з існага хаосу; Савецкі Саюз лічыць сваім абавязкам умяшацца для абароны сваіх украінскіх і беларускіх братоў і даць магчымасць гэтаму нешчасліваму насельніцтву працаваць спакойна}}
 
У той жа дзень Ваенны савет БАВА выдаў загад № 005, дзе войскам Беларускага фронта загадвалася перайсці ў наступленне і «вызваліць» народ Заходняй Беларусі.
 
Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 [[17 верасня]] [[1939]]. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныя<ref>Мельцюхоў. С.299</ref>.