Аўстралапітэкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0.
Радок 1:
[[File:A.afarensis.jpg|thumb|Аўстралапітэк (самка)  — рэканструкцыя]]
'''Аўстралапітэкі'''  — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства [[гаманідыгамініды|гаманідаўгамінідаў]].
 
Першыя выкапнёвыя рэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў [[1924]] на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі  — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі [[Афрыка|Афрыкі]] ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму.
 
Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. [[Галаўны мозг]] аўстралапітэкаў меў аб'ём каля 650 см³³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150  см, а маса цела складала прыкладна 30—60  кг.
 
Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да [[чалавек]]а. Першым з іх стала прамахаджэнне, пра што гаворыць будова іх тазавых касцей. Варта заўважыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла масу нязручнасцей. Зменшылася хуткасць перамяшчэння, больш цяжка, у адрозненні ад чатырохногіх жывёл, пачалі праходзіць роды. 3 іншага боку, з'явіліся несумненныя перавагі такога руху. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці  — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другой асаблівасцю аўстралапітэкаў з'явілася парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая замінала ахаладжэнню арганізма.
 
Аўстралапітэкі лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1  млн. гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінпаеднасць не стымулявала выраб прылад працы і далейшае развіццё і павелічэнне аб'ёму галаўнога мозгу.
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С.  С.  Маглыш, А.  Я.  Карэўскі; пад рэд. С.  С.  Маглыш; пер. з рус. мовы В.  У.  Клімко.  — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
 
{{Антрапагенез}}
 
{{Ізаляваны артыкул}}
{{няма таксанаміі}}
 
[[Катэгорыя:Аўстралапітэкі|*]]
Радок 21 ⟶ 22:
[[Катэгорыя:Фаўна пліяцэну]]
[[Катэгорыя:Фаўна плейстацэну]]
[[Катэгорыя:ПрыматыГамініды|†]]
 
{{Link FA|hu}}