249
правак
Няма тлумачэння праўкі |
(ілюстрацыя) |
||
== Gameplay ==
Гулец з дапамогай праграмы адлюстраваны на карце ў месцы свайго фізічнага знаходжання, што вызначаецца з дапамогай убудаванага GPS. Карта мае чорны фон, вуліцы і будынкі пазначаны шэрым колерам і ніяк не падпісаны. На карце бачны парталы (Portals), экзатычная матэрыя (Exotic Matter), злучэнні (Links) і палі кантролю (Control Fields).
=== Рэзанатары ===
Партал можа быць абсталяваны [[рэзанатар]]мі ў колькасці да васьмі штук адной фракцыі, якая валодае парталам. Рэзанатары маюць аднолькавы выгляд ад L1 да L8. Гулец можа усталяваць рэзанатар толькі роўнага ці ніжэйшага ўзроўню, і як правіла абмежавана колькасць рэзанатараў пэўнага ўзроўню, якую гулец можа ўсталяваць на адным партале (8 рэзанатараў першага ўзроўню, 4 рэзанатары другога, трэцяга і чацвёртага ўзроўняў, па 2 рэзанатары пятага і шостага ўзроўняў, 1 рэзанатар сёмага і восьмага ўзроўняў). Узровень партала таксама вызначае узровень рэчаў, якія могуць атрымаць гульцы праз яго ўзлом, яго супраціў да атак і максімальную далёкасць злучэння для стварэння звязак паміж ім ды іншымі парталамі. Правілы абмяжоўваюць колькасць рэзанатараў высокага ўзроўню, якія можа размясціць адзін гулец, таму варта аб'ядноўвацца ў групы. Так, аб'яднанне гульцоў можа стварыць партал больш высокага ўзроўню ў параўнанні з тым, што можа адзін гулец.
Толькі разгорнутыя рэзанатары ёсць цалкам зараджаныя. Узровень зараду разбураецца спантанна з цягам часу, і калі ён дасягне нуля то рэзанатар будзе знішчаны. Гульцы могуць папоўніць энергію рэзанатараў выконваючы адпаведныя дзеянні каля партала. Гэта таксама можна здзейсніць дыстанцыйна, калі гулец мае ў сваім інвентары ключ адпаведнага партала. Эфектыўнасць аддаленага папаўнення залежыць ад адлегласці гульца да партала.
=== Напад на партал ===
Каб атакаваць партал, які належыць іншай фракцыі, гулец разгортвае ХМР Снарад (XMP Burster) выкарыстоўваючы мабільны кліент. ХМР Снарады маюць 8 узроўняў, гулец можа разгарнуць бурстэр свайго ці меншага ўзроўню. Поспех атакі залежыць ад адноснага ўзроўню ХМР бурстэра і ўзроўню рэзанатараў, абсталявання партала шчытамі і фізічнай адлегласці гульца адносна рэзанатараў. Паспяховыя атакі памяншаюць узровень зараду рэзанатараў, калі зарад стае роўным нулю рэзанатар знішчаецца. Калі ўсе восем рэзанатараў будуць знішчаны, партал становіцца шэрым, і атакуючы гулец можа захапіць яго для сваёй фракцыі, усталяваўшы свае рэзанатары.
== Фракцыі ==
Фракцыя Асвечаных намагаецца дапамагчы Шэйперам прабрацца на зямлю. Паслядоўнікі лічаць, што Шэйперы прынясуць магутнае прасвятленне людзям і дапамогуць з развіццём чалавецтву. Фракцыя Супраціву абараняе зямлю ад прыходу Шэйпераў. Яны лічаць што змены выклікаюць заняпад цывілізацыі і Супраціў цвёрда перакананы ў тым, што ён абараняе чалавецтва.
|