Знаменка (Жыткавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Знаменка''' (да 1958 гады Сляпцы) — вёска ў Азяранскім сельсавеце Жыткавіцкі раён|Жытка...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:19, 4 лютага 2013

Знаменка (да 1958 гады Сляпцы) — вёска ў Азяранскім сельсавеце Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 28 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец - Калінкавічы), 261 км ад Гомеля.

Гісторыя

Археолагамі выяўлена паселішча ранняга феадалізму (у 0,9 км на ўсход ад вёскі) і паселішча зарубінецкай культуры (III стагоддзя да н. э. - V стагоддзя н. э., у 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў). Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя, калі тут быў прытулак для калек і сляпых, адкуль пайшла назва вёскі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе ў Тураўскім казённым маёнтку. У выніку пажару 26 красавіка 1885 г. згарэлі 42 двара. У 1896 годзе працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася кузня. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1924 годзе ў наёмным доме адкрыта школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны баец», працавалі 2 кузні. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты стварылі тут свой апорны пункт, разгромлены партызанамі 25 мая 1943 года. Дзейнічала падпольная арганізацыя (сакратар Рафаловіч). У ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 96 двароў і забілі 36 жыхароў. 24 жыхароў загінулі на франтах. Згодна з перапісам 1959 года цэнтр калгасу «Савецкая Беларусь». Дзейнічалі млын, механічныя майстэрні, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, 2 крамы.