Касцёл Святога Мікалая (Мір): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Храм
[[Image:Belarus-Mir-Church of Bishop Nicholas-1.jpg|thumb|Мікалаеўскі Касцёл]]
|Тып храма = Каталіцкі храм
|Беларуская назва = Касцёл Святога Мікалая
|Арыгінальная назва =
[[Image:| Выява =Belarus-Mir-Church of Bishop Nicholas-1.jpg|thumb|Мікалаеўскі Касцёл]]
| Подпіс выявы =
| Шырыня выявы =
|Сучасны статус = {{ГККРБ 4|411Г000319}}
|Краіна = Беларусь
|Краіна2 =
|Назва месцазнаходжання = Гарадскі пасёлак
|Месцазнаходжанне = Мір
|lat_dir = |lat_deg = 53|lat_min = 27|lat_sec = 10.04
|lon_dir = |lon_deg = 26|lon_min = 27|lon_sec = 55.75
|region =
|CoordScale = 1000
|Канфесія = Рымска-каталіцкая царква
|Епархія = Гродзенская дыяцэзія
|Добрапрыстойнасць =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль = [[барока]], [[рэнесанс]]
|Аўтар праекта = [[Джавані Марыя Бернардоні|Дж. М. Бернардоні]]
|Будаўнік =
|Заснавальнік = [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]]
|Першае згадванне =
|Заснаванне =
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = 1599
|Заканчэнне будаўніцтва = 1605
|Рэліквіі =
|Сучасны стан =
|Сайт =
|Commons = Church of Saint Bishop Nicholas, Mir, Belarus
}}
'''Касцёл свСв. Мікалая''' ў [[Гарадскі пасёлак Мір|Міры]] — помнік архітэктуры Рэнесансу[[барока]] з рысамі [[рэнесанс]]у і элементамі абарончага дойлідства. Касцёл фундаваны [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам]] і ўзведзены ў [[1599]]–[[1605]] — праўдападобна, паводле праекту [[Джавані Марыя Бернардоні|Дж. М. Бернардоні]], але без яго ўласнага ўдзелу.
 
== Гісторыя ==
'''Касцёл св. Мікалая''' ў [[Гарадскі пасёлак Мір|Міры]] — помнік архітэктуры Рэнесансу. Касцёл фундаваны [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам]] і ўзведзены ў [[1599]]–[[1605]] — праўдападобна, паводле праекту [[Джавані Марыя Бернардоні|Дж. М. Бернардоні]], але без яго ўласнага ўдзелу.
Першы драўляны касцёл у Міры быў пабудаваны ў пачатку [[XVI ст.]] [[Род Іллінічаў|Іллінічамі]]. Затым на яго месцы Радзівілы пабудавалі ў [[1585]] г. новы драўляны касцёл Св. Мікалая, асвячоны [[18 кастрычніка]] [[1587]] г. У [[1599]] г. князь [[Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка]] пачаў будаўніцтва мураванага храма. Касцёл пабудаваны ў [[1605]] г., асвячоны [[21 жніўня]] [[1605]] г. Аўтарства касцёла прыпісваюць архітэктару італьянцу [[Дж. М. Бернардоні]].
 
У 1604–1609 гг. побач з касцёлам, злева ад уваходнай брамы, была пабудавана двухпавярховая плябанія.
 
На працягу стагоддзя вонкавы выгляд касцёла не мяняўся. У [[1710]] г. па ініцыятыве князя [[Караль Станіслаў Радзівіл|Караля Станіслава Радзівіла]] касцёл быў капітальна адрамантаваны. Пры касцёле з XVIII ст. існавалі парафіяльная школа і шпіталь.
 
[[Выява:Mir. Мір (F. Brzozowski, XIX).jpg|міні|Касцёл. Ф. Бжазоўскі, XIX ст.]]
У [[1845]] г. праведзены рамонт касцёла на ганарары, сабраныя ў выніку аб'яўленай у [[1846]] г. [[У. Сыракомля|У. Сыракомлем]] агульнапольскай акцыі перакладу лацінскіх паэтаў на [[польская мова|польскую мову]].
 
Пасля [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863–1864 гг.]] касцёл быў закрыты, [[7 кастрычніка]] [[1865]] г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву Св. Мікалая. У [[1876]] г. пад час рамонту перакрыты жалезам ніжні ярус храма. У [[1888]] г. заменены ўвесь астатні драўляны дах на жалезны, пры гэтым зменены яго выгляд адпаведна праваслаўнаму канону з уладкаваннем драўлянага купала над алтарнай часткай. Новы драўляны дом багадзельні быў пабудаваны ў 1893 г.
 
У [[1921]] г. зноў вернуты каталікам, дзейнічаў да [[1940-я|1940-х]] гг. За пасляваенны перыяд былі разбураны два верхнія ярусы вежы, дзве бакавыя круглыя вежачкі.
 
У [[1990]] г. касцёл вернуты вернікам, у [[2001]] г. пачаты рэстаўрацыйныя работы.
 
== Архітэктура ==
=== Брама ===
На ўваходзе на касцельныя могiлкi стаяла мураваная вялікая [[брама]], крытая дахоўкай і ўвянчаная трыма купаламі і жалезнымі крыжамі. На браме меліся адзін вялікі звон і тры меншыя. З правага боку ад брамы стаяла драўляная званіца з бруса, на якой быў адзін вялікі звон.
 
=== Касцёл ===
[[Выява:Kasciol s'viatoha Mikalaja, unutry, h.p. Mir.JPG|180px|міні|злева|Інтэр'ер касцёла]]
Паводле інвентароў 1719, 1721, 1732 гг. касцёл меў адну вежу на галоўным фасадзе. Да ўвахода ў касцёл вёў мураваны ганак. Уваходныя дзверы былі вялікія двайныя з «форткай». Бабінец асвятляўся праз два акны. З бабінца ў касцёл вялі дзверы сталярскай работы. Падлога ў касцёле была цагляная, часткова выкладзена мармуровымі плітамі. Над сакрысціяй знаходзілася на другім паверсе фундатарскае ложа. Усіх акон налічвалася 13, верхнія вокны мелі алавяную аправу. З абодвух бакоў касцёла размяшчаліся капліцы. У іх налічвалася акон малых акруглых 10. Пад [[хоры|хорамі]] з левага боку, над дзвярамі быў умураваны ў сцяну мармуровы камень з датай асвячэння храма. Усіх алтароў было сем «сніцэрскай работы». Галоўны алтар сталярскай работы меў мураваны прастол. Касцёл, апрача капліц, быў накрыты дахоўкай.
 
[[Выява:Kasciol s'viatoha Mikalaja, vieza, h.p. Mir.JPG|міні|злева|180px|Адноўленая вежа]]
Зараз касцёл уяўляе сабой мураваную трохнефную трохвежавую [[базіліка|базіліку]]. Цэнтральны неф з паўкруглым [[прэсбітэрый|прэсбітэрыем]] завяршаецца на галоўным фасадзе вялікай квадратнай у плане чатырох'яруснай вежай з [[Шацёр, архітэктура|шатровым дахам]]. Вежа падзялялася прафіляванымі [[карніз]]амі на ярусы, аздобленыя глыбокімі [[ніша]]мі. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе завершаны круглымі ў плане вежачкамі з вітымі ўсходамі, з боку алтарнай часткі — закругленымі ў плане [[сакрысція]]мі, абапал якіх — больш высокія гранёныя аб'ёмы, што нагадваюць [[трансепт]]. Бакавыя фасады, пазбаўленыя дэкору, прарэзаныя высокімі аконнымі праёмамі з паўцыркульным завяршэннем. Дзверы аздобленыя мастацкай акоўкай.
 
Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным з [[распалубка]]й, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі<ref name="ГККРБ">{{крыніцы/ГККРБ-2009|}}</ref>. На другім ярусе вежы хоры для аргана. Пад апсідай была размешчана прасторная скляпеністая [[крыпта]], у якой знаходзілася каля 30 пахаванняў (у 1866 г. крыпта закапана)<ref name="Дойлідства">{{крыніцы/Дойлідства Беларусі|}}</ref>.
 
=== Плябанія ===
Паводле інвентароў 1719–1732 гг., на першым паверсе плябаніі знаходзіліся сенцы, падлога ў іх была цагляная, столь скляпеністая. Пад плябанскім домам меліся два скляпы, адзін на два закратаваныя акны з боку двара, другі – на адно. Уваходы ў скляпы былі з сеняў.
 
Пры плябаніі была таксама мураваная ўваходная брама. Сцяна агароджы далей ішла да касцельнай брамы. З боку вул. Замкавай на браме зверху быў умураваны мармуровы камень з подпісам фундатара. З другога боку плябаніі ўздоўж вул. Замкавай плябанскі двор быў абгароджаны драўляным парканам. Касцельны цвінтар з боку рынку ад уваходнай брамы да плябанскага дома быў абгаро джаны мураванай сцяной, з астатніх бакоў ад вул. Жухавіцкай і ад плябанскага двара – драўляным плотам.
 
{{зноскі}}
 
==Крыніцы==
* Т. Габрусь, Саборы помняць усё, Мінск, 2007, с. 104-107.
* {{крыніцы/Мураваныя харалы|}}
* {{крыніцы/Дойлідства Беларусі|}}
* {{крыніцы/ЗП|}}
* Żyskar Józefat. "Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych". Warszawa-Peterburg. 1913.
 
== Спасылкі ==
{{ГККРБ|411Г000319}}
{{Commons|Category:Church of Saint Bishop Nicholas, Mir, Belarus}}
* {{radzima|1901}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/vishnevo_smorg/index.htm#kostel}}
 
[[Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1605 годзе]]
[[Катэгорыя:Гарадскі пасёлак Мір]]