Лежневічы: Розніца паміж версіямі

вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус = Сяло |беларуская назва = Лежневічы |арыгінальная назв...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:01, 6 лютага 2013

[[Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет]][[Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскі]ага раёна

Сяло
Лежневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня
Леанід Вітольдавіч Расейна
Колькасць двароў
140
Насельніцтва
332 чалавекі (1999)
Нацыянальны склад
палякi, беларусы
Канфесійны склад
католiкi
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231339
Аўтамабільны код
Лежневічы на карце Беларусі
Лежневічы (Беларусь)
Лежневічы


Лежневічывёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Лежневічы ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету. Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазiн, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзiць аўтатраса «Мінск-Гародня»[1]. Могiлкi знаходзяцца амаль у центры вёскi. На могiлках ёсць надмагіллі канцу 19-га стагоддзя.

Гісторыя

Час заснаванне вёскi Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калi ў вёсцы ў 1960-х праводзiлi электрычнае святло, то пры капаннi находзiлi манеты 19-го стагоддзя расейскiя i польскiя грошы. Праз вёску праходзiў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалека ад вёскi засталiся траншэі і акопы. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжаньня пад Польшчай децi з вёскi навучалiся ў польскай школе пры касцёле. Калi ў 1939-м прышлi саветы, то праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброi было выкiнута з моста праз раку каля Лежневiч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. У другой сусветнай вайне ў партызанах афiцыйна быў толькi адзiн жыхар вёскi. Але шмат хто ўдзельнiчаў у партызанскiх атрадах Арміі Краёвай. Дарэчы адна хата ў весцы спалена мянавiта партызанамi. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. Апасля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджжана на вялiкiя прысуды. Адзiн з iх Францiшак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневiчах калгас назвалi «17 верасня»[2].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. [1] аварыя на трасе каля Лежневiч
  2. [2]Лежневічы, гiсторыя

У Сеціве