Неўры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Старажытнарымскія аўтары 1—5 ст. ([[Пампоній Мела]], [[Гай Пліній Секунд]], [[Марцін Капела]]) звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з рэкамі Гіпаніс ([[Паўднёвы Буг]]), Тырас ([[Днестр]]) і Барысфен ([[Дняпро]]).
 
У новы час шведскі гісторык Олаф фон Далін (XVIII ст.) вызначыў неўраў як "сумясь рас" і лакалізаваў іх месца знаходжання ў Скандынавіі. У XIX ст. чэшскіславацкі гісторык [[Павел Іозеф Шафарык|П. ЙЁ. Шафарык]] памяшчаў неўраў у басейне р. Нараў (сучасная Усходняя [[Польшча]]) і лічыў іх славянамі. Беларускі этнограф і краязнавец [[П. М. Шпілеўскі]] меркаваў, што неўры насялялі тэрыторыю Беларусі, бо тут найбольш былі пашыраныя ўяўленні аб [[ваўкалак|ваўках-пярэваратнях]]. Савецкі археолаг [[В. М. Мельнікоўская]] (1950-я—1960-я гг.) лічыла неўраў насельніцтвам [[мілаградская культура|мілаградскай археалагічнай культуры]], якое ў 8—3 ст. да н.э. займала паўднёвы ўсход Беларусі. Яна меркавала, што плямёны мілаградскай археалагічнай культуры прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую думку падтрымаў акадэмік [[Б. А. Рыбакоў]] на падставе таго, што будзіны<!--носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры-->, да якіх перасяліліся неўры, жылі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці, побач з Гомельшчынай.
 
Беларускі археолаг [[Сяргей Рассадзін|С. Я. Рассадзін]] удакладніў лакалізацыю неўраў у басейне р. Гарынь (заходняя частка мілаградскага арэала). На яго думку, адтуль неўры рушылі да Паўднёвага Буга — да скіфаў, а ўзгаданне будзінаў — памылка перапісчыка. З ім згодны даследчык скіфскай культуры [[А. І. Цераножкін]]. Змеі Герадота<ref>Змяя — [[міф]]алагічны сімвал дажджу.</ref>, на думку Рассадзіна, азначаюць змену клімату —паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, паводкі, забалочванне нізінаў), якія мелі месца ў сяр. 6 ст. да н.э., і якія прымусілі неўраў перасяліцца на сушэйшыя месцы. Паводле Рассадзіна, і на падставе таго, што неўраў па дапамогу звярталіся скіфы, неўры былі даволі шматлікімі, і даволі моцнымі; не былі дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю — «норавы скіфскія»<ref>У тагачаснай Скіфіі ўжо склалася рабаўладальніцкая дзяржава.</ref> Частка беларускіх этнолагаў мяркуе, што доказам месцазнаходжання неўраў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца пашыранае існаванне [[гідронім]]аў з коранем "нар".