Розніца паміж версіямі "Сакрат"

7 999 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
крыніца — be-x-old:Сакрат
др (r2.7.2) (робат дадаў: zea:Socrates)
(крыніца — be-x-old:Сакрат)
Адзначаюцца яго непатрабавальнасць і [[адзінота]] — яго ідэалы не былі зразуметыя ані жонкай Ксанціпай, ані многімі іншымі людзьмі. Па несапраўдным абвінавачанні быў змушаны атруціцца («чара атруты Сакрата»).
 
== Жыццё ==
Сын [[камнячос]]а Сафраніска і Фенарэты. Від Сакрата ўсе называлі брыдкім, неадпаведным тагачасным ідэалам прыгадосці, ён нагадваў [[Сілен]]а — быў малога росту, з жыватом, кірпаты, таўстагубы, з тоўстай шыяй і вялікай лысінай. Вядомыя дзве верагодныя выявы Сакрата на гермах, на адной з якіх ён з'яўлены разам з [[Сенека]]м, на другой (што захоўваеца ў [[горад Неапаль|Неапалі]]) — адзін. Вывучэнне гермаў паказала, што пазнаныя копіі партрэтаў Сакрата здымаліся з двух арыгіналаў, адзін з якіх быў зроблены прыжыццёва, а іншы, аўтарства [[Лісіп]]а, пасмяротны і ідэалізаваны, быў створаны афінянамі з-за пачуцця віны за бязвінную гібель Сакрата<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
Звесткі пра Сакрата можна знайсці ў яго сучаснікаў: у дыялогах, напісаных [[Платон]]ам, адным з вучняў Сакрата; у працах [[Ксенафон]]а; у творах [[Арыстафан]]а і [[Арыстоцель|Арыстоцеля]] (гл. [[#Узгадкі пра Сакрата|Узгадкі пра Сакрата]]). Аднак Арыстафан узгадвае Сакрата ў кантэксце сатырычнай атакі на філосафаў і фактычна не адлюстроўвае жыцця Сакрата.
 
Бацькамі філосафа былі скульптар Сафраніск і павітуха Фенарэта. У Сакрата была жонка [[Ксантыпа]], якая нарадзіла яму трох сыноў: Лемпокла, Сафраніска і Менексена. Традыцыйна, Ксантыпу лічыцца зласлівай мегерай, у асноўным дзякуючы яе характарыстыцы ў Ксенафона.
 
Застаецца незразумелым, як Сакрат зарабляў на жыццё. Згодна з творам Ксенафона «[[Сімпозіум]]», Сакрат нібыта сказаў, што ён прысвяціў сябе таму, што лічыць найбольш важным заняткам, а менавіта абмеркаванню [[філасофія|філасофіі]].
 
У сувязі з тым, што пра ўсё, што датычыць Сакрата, мы можам меркаваць выключна са словаў яго сучаснікаў, вельмі цяжка аддзяліць погляды Сакрата ад пазіцыі аўтараў твораў.
 
== Суд і смерць ==
[[Выява:David - The Death of Socrates.jpg|thumb|300px|«Смерць Сакрата» паводле Жака Луі Давіда]]
У [[399 да н.э.]] Сакрат быў абвінавачаны ў тым, што ён стварае новых [[бог|багоў]], а таксама псуе моладзь.
 
Згодна з версіяй прамовы Сакрата перад [[суд]]ом, якую ў сваёй «[[Апалогія Сакрата|Апалогіі Сакрата]]» падае [[Платон]], [[філосаф]] стаў «слепнем» для [[Афіны|Афінаў]] пасля таго, як яго сябар Херэфон запытаў [[Дэльфійскі аракул|Дэльфійскага аракула]], ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у [[Афіны|Афінах]] аб іх ведах пра [[дабро]], [[прыгажосць]] і [[годнасць]]. Вызначыўшы, што яны нічога не ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо «ведае», што нічога не ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых афінян, з якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філосафа і прывяло да абвінавачання яго ў злачынствах.
 
Тым не менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на смерць. Філосаф выпіў [[атрута|атруту]] і памёр у прысутнасці сваіх сяброў. У дыялогу «[[Федон]]» апісваецца, што Сакрат сустрэў смерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.
 
Згодна з [[Ксенафон]]ам і [[Платон]]ам, у Сакрата была магчымасць збегчы, бо яго прыхільнікі збіраліся даць [[хабар]] ахове турмы. Аднак пасля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць [[Афіны]]. І ён адмовіўся ад пабегу.
 
== Сакратаў метад ==
{{філасофія Старажытнай Грэцыі}}
Напэўна, найбольш важкім Сакратавым укладам у заходнюю культуру лічыцца яго дыялектычны метад даследвання, ведамы таксама як Сакратаў метад. Упершыню гэты метад быў апісаны Платонам у сакратычных дыялогах. Філосаф ставіў суразмоўцу шэраг пытанняў, каб памагчы яму вызначыць сваю пазіцыю. Гэта дазваляла суразмоўцу спраўдзіць абгрунтаванасць сваіх думак. Сакрат неяк сказаў, што “найвялікшае майстэрства чалавека — задаваць пытанні сабе і іншым”.
 
== Сакратава этыка ==
Сакрат лічыў, што людзі мусяць сканцэнтравацца на самаразвіцці, а не на імкненні да матэрыяльных выгодаў. На думку Сакрата, [[мараль|маральным]] чалавек можа быць толькі тады, калі ведае, што такое дабро. Веды і [[мараль]] для яго непадзельныя. «Таго, хто спазнаў добрае і благое, нішто ўжо не прымусіць дзейнічаць іначай, чым загадваюць гэтыя [[веды]], і [[розум]] дастаткова моцны, каб дапамагчы чалавеку».
 
У Сакратавай этыцы выразна можна прасачыць рацыяналізм: добрае — гэта веды, благое — няведанне. Важнейўыя добрыя якасці, якія называе Сакрат, — гэта [[стрыманасць]], [[мужнасць]], [[справядлівасць]].
 
== Узгадкі пра Сакрата ==
[[Выява:Raffael 069.jpg|thumb|200px|left|Сакрат і малады Ксенафонт (дэталь фрэскі [[Рафаэль Санці|Рафаэля]] «[[Афінская школа]]» у [[Ватыкан]]е]]
 
[[Платон]], [[Ксенафон]] і [[Арыстоцель]] — гэта асноўныя крыніцы інфармацыі аб гістарычным Сакраце. Ксенафон і Платон былі вучнямі Сакрата, і верагодна, яны ідэалізуюць свайго настаўніка. Аднак яны напісалі адзінае паслядоўнае апісанне Сакрата, якое захавалася да нашых часоў. Арыстэтэль часта ўзгадвае Сакрата ў сваіх творах, аднак толькі мімаходам. Сакрат з'яўляецца цэнтральнай фігурай амаль ва ўсіх дыялогах Платона. Аднак у сваіх позніх творах Платон, відавочна, укладае свае думкі ў вусны настаўніку.
 
== Знешнасць ==
Сын [[камнячос]]а Сафраніска і Фенарэты. ВідВыгляд Сакрата ўсе называлі брыдкім, неадпаведным тагачасным ідэалам прыгадосці, ён нагадваў [[Сілен]]а — быў малога росту, з жыватом, кірпаты, таўстагубы, з тоўстай шыяй і вялікай лысінай. Вядомыя дзве верагодныя выявы Сакрата на гермах, на адной з якіх ён з'яўлены разам з [[Сенека]]м, на другой (што захоўваеца ў [[горад Неапаль|Неапалі]]) — адзін. Вывучэнне гермаў паказала, што пазнаныя копіі партрэтаў Сакрата здымаліся з двух арыгіналаў, адзін з якіх быў зроблены прыжыццёва, а іншы, аўтарства [[Лісіп]]а, пасмяротны і ідэалізаваны, быў створаны афінянамі з-за пачуцця віны за бязвінную гібель Сакрата<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Socrates}}
* [http://slounik.org/120808.html Энцыклапедычны артыкул на Slounik.org]
* [http://aphorism.ru/author/a4857.shtml Выслоўі Сакрата] (па-расійску)
* [http://youtube.com/watch?v=k2KzymrmNa0 Сакрат] на [http://www.enc-tv.com/ Encyclopedia channel] (230 біяграфічных фільмаў пра гістарычныя асоб).