Джавані Марыя Бернардоні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
'''Джавані (Ян) Марыя Бернардоні''' ({{lang-it|Giovanni Maria Bernardoni}}; каля 1541, Канья каля [[горад Кома|Кома]], цяпер [[Італія]] — {{ДС|19|10|1605}}, [[Кракаў]]) — італьянскі [[архітэктар]], прадстаўнік стылю ранняга [[барока]], [[езуіты|езуіт]].
 
Паходзiў Дж. Бернардонi з поўначы Італii. Ва ўзросце 23 гадоў з’явiўся ў [[Рым]]е з мэтай уступiць у [[ордэн езуітаў]] i стаць архiтэктарам. З яго слоў, да гэтага 10 гадоў працаваў мулярам. Адразу пасля прыняцця ў ордэн Дж. Бернардоні накіраваўся на будаўніцтва галоўнага храма езуітаў — рымскай царквы іль [[Іль-Джэзу]] і працаваў тут, не лічачы кароткіх ад’ездаў у іншыя гарады Італіі, на працягу 1564—71, напр., яго пасылалі на некалькі месяцаў у [[Мілан]] для прыспешвання працы па рэканструкцыі калегіяльнага будынка, прылеглага да царквы Сан-Фідэле.
 
У Рыме Дж. Бернардоні заставаўся да канца 1571. На кароткі тэрмін яго накіроўвалі ў Фларэнцыю, потым ад пачатку 1572 да канца наступнага года ён знаходзіўся ў Чывіта Сан-Анжэла на тэрыторыі Абруца, падпарадкаванай неапалітанскай правінцыі ордэна езуітаў, дзе меркавалася будаўніцтва новага дома для навіцыяту. Аднак па розных прычынах кіраўніцтва ордэна адмовілася ад далейшых работ у гэтым мястэчку, а сабраных там манахаў пачалі размяркоўваць па іншых месцах.