Розніца паміж версіямі "Джавані Марыя Бернардоні"

няма тлумачэння праўкі
др
Пасля шматразовых напамінкаў князя [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі)]] ў сярэдзіне [[1586]] Дж. Бернардоні з’явіўся ў [[Нясвіж]]ы і адразу прыступіў да галоўнай працы ў сваёй творчасці — праектавання касцёла езуітаў. Адначасова яму даручылі кіраваць будаўніцтвам ужо запраектаванага ў Рыме калегіума. Праца вялася хутка: праект касцёла быў скончаны ў тым жа 1586 годзе, у наступным закладзены фундамент, а ў 1590 — ужо можна было ўзводзіць купал. 1 верасня [[1593]] ў гатовым касцёле справілі першае набажэнства, а [[7 кастрычніка]] [[1601]] адбылося ўрачыстае асвячэнне [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|касцёла Божага Цела]], але ўжо без архітэктара. Кіраўніцтва будоўляй калегіума Дж. Бернардоні здзяйсняў у два этапы. Першы заняў 1586—88, потым архітэктар цалкам быў заняты на працах пры касцёле, а з 1593 да 1599 зноў займаўся калегіумам. Ужо ў 1596 Дж. Бернардоні паслаў запыт да генерала ордэна па новае прызначэнне, палічыўшы асноўную сваю дзейнасць у Нясвіжы завершанай. Яму прыпісваецца аўтарства яшчэ некалькіх пабудоў у самім Нясвіжы і ў ваколіцах, але дакументальных спасылак на гэта няма.<ref>Калнiн В. Зорны шлях...</ref>
 
[[File:TynZdjęcie1459~2Monastery in Kalwaria Zebrzydowska 02.jpgJPG|thumb|left|Касцёл Пятра іу Паўла,Кальварыі КракаўЗэбжыдоўскай]]
У траўні 1599 Дж. Бернардоні з’явіўся ў [[Кракаў|Кракаве]] каб кіраваць будаўніцтвам вялікага езуіцкага касцёла Пятра і Паўла. Будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла ў асноўным было завершана ў 1608 годзе, ужо пасля яго смерці. Акрамя працы пры касцёле ў Кракаве Дж. Бернардоні падрыхтаваў праекты кляштара з касцёлам для францысканцаў у Кальварыі Зэбжыдоўскай і парафіяльнага касцёла ў Зэбжыдовіцах. Кляштар пазней быў значна перабудаваны, парафіяльны касцёл існуе дагэтуль.