Золата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літ-ра
дапаўненне
Радок 1:
'''Золата''' ({{lang-la|Aurum}}) '''Au''' — [[хімічны элемент]] I групы [[Перыядычная сістэма элементаў|перыядычнай сістэмы]]; атамны нумар 79. Бліскучы жоўты [[метал]].
 
== Фізічныя ўласцівасці ==
Чыстае золата — мяккі метал жоўтага колеру. Чырванаватае адценне некаторым вырабам з золата, напрыклад, [[манета]]м, надаюць прымешкі іншых металаў, у прыватнасці, [[медзь|медзі]]. У тонкіх плёнках золата прасвечвае зялёным. Золата валодае выключна высокай цеплаправоднасцю і нізкім электрычным супраціўленнем.
Золата — вельмі цяжкі метал: шчыльнасць чыстага золата — 19321 кг/м ³ (шар з чыстага золата дыяметрам 46 мм мае масу 1 кг). Сярод металаў па шчыльнасці займае шостае месца: пасля [[осмій|осмія]], [[ірыдый|ірыдыя]], [[рэній|рэнія]], [[плаціна|плаціны]] і [[плутоній|плутонія]]. Высокая шчыльнасць золата палягчае яго здабычу. Самыя простыя тэхналагічныя працэсы, такія, напрыклад, як прамыванне на шлюзах, могуць забяспечыць вельмі высокую ступень вымання золата з прамыўнай пароды.
Золата - вельмі мяккі метал: цвёрдасць па [[шкала Моаса|шкале Моаса]] ~ 2.5, па [[метад Брынеля|Брынелю]] 220-250 Мпа (параўнальная з цвёрдасцю пазногця).
Золата з'яўляецца высокапластычным металам: яно можа быць пракавана ў пласцінкі таўшчынёй да ~ 0,1 мкм ([[сусальнае золата]]). Золата можа быць выцягнута ў дрот з лінейнай шчыльнасцю да 500 м/г.
[[Тэмпература плаўлення]] золата складае 1064°C. Шчыльнасць вадкага золата менш, чым цвёрдага, і складае 17 г/см³ пры тэмпературы плаўлення. Вадкае золата даволі лятучае, і актыўна выпарваецца задоўга да [[тэмпература кіпення|тэмпературы кіпення]].
 
== Прыродныя крыніцы ==