Джакама да Віньёла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Яшчэ адзін комплекс — велізарны замак Капрарола (1559—62) — уяўляе сабой пяціграннае збудаванне з велічным круглым дваром у цэнтры. Віньёла эфектна проціпастаўляе глухія кутныя выступы-бастыёны і высокія сцены, расчлененыя аконнымі праёмамі розных памераў з ордэрнымі элементамі.
 
У 1550-я г. Віньёла пад кіраўніцтвам [[Мікеланджэла]] узводзіў 2 малыя купалы на [[Сабор Святога Пятра|саборы св. Пятра]], а пасля смерці майстар узначаліў працу над саборам. Адначасова пабудаваў на віа Фламіні царкву Сант-Андрэа — першую, у якой купал набыў выцягнутую форму авала. Наступным крокам Віньёлы ў бок барока была царква Санта-Анна-Дэі-Палафрэньеры, ужо цалкам ўпісаная ў авал. Выконваў абавязкі сакратара Вітрувіянскай акадэміі.
 
Нарэшце ў 1568 Віньёла пачаў працу над самай імітуемай царквой у гісторыі архітэктуры — Іль-Джэзу, галоўным храмам ордэна езуітаў. Дзеля стварэння ілюзіі шырокай ўнутранай прасторы ў Іль-Джэзу ён злучыў бакавыя капэлы з нефам. Пасля смерці Віньёлы храм дабудоўвалі Джакама дэла Порта. Прапанаваная Віньёлай мадэль архітэктурнай ілюзіі стала падмуркам, на якім паўстала архітэктура барока.