Розніца паміж версіямі "Жазеф Арцюр дэ Габіно"

др (r2.7.3) (робат дадаў: ky:Гобино)
|Вікітэка =
}}
'''Жазеф Арцюр дэ Габіно''' ({{lang-fr|Joseph Arthur de Gobineau}}; [[14 ліпеня]] [[1816]]  — [[13 кастрычніка]] [[1882]])  — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, [[пісьменнік]], дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.
 
== Погляды ==
У сваёй галоўнай працы  — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855)  — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род [[homo sapiens]] дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную  — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане  — белая (пасля яе  — жоўтая).
 
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў [[арыі|арыяў]]  — арыстакратычную белую падрасу  — з якімі даследчык атаясамліваў [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцаў]]. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.
 
Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх [[расісцкія тэорыі|расісцкіх тэорыяў]], бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцяў.
 
[[Катэгорыя:Постаці французскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай сацыялогіі]]
[[Катэгорыя:Расалогія]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі]]
[[Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1816 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1882 годзе]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Графы]]