Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed: ваяводзе → ваяводсе using AWB
Радок 53:
Першае згадванне пра Нясвіжа ў пісьмовых крыніцах адбываецца ў {{нп3|Літоўская метрыка|Літоўскай метрыкі|ru|Литовская метрика}} і адносіцца да [[1446]], калі [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Казімір IV Ягелончык]] даў яго Мікалаю Неміравічу: «''Ад вялікага князя Казіміра каралевіча да всім людем несвіжанам, што Селяўка трымаў. Далі есмо Несвіжо панам Міколаю Неміравічу з всім таму ж, як Селяўка трымаў, і Вы б яго былі послушні…''»{{sfn|Метельский|2011|с=6—8.}}. У дакуменце Нясвіж не называецца ні замкам, ні горадам, а толькі дваром{{sfn|Памяць: Нясвіжскі раён|2001|с=32.}}.
 
Наступныя згадванні Нясвіжу ў пісьмовых крыніцах адносяцца прыблізна да канца 70-х гг. XV ст., сярод уладанняў [[Маршалкі надворныя літоўскія|маршалка дворнага]] і слонімскага намесніка Солтана Аляксандравіча (у крыніцах згадваецца як «Двор Нясвіж»). 10 лістапада 1492 г. новаабраны вялікі князь літоўскі Аляксандр аддае яго аднаму з найбуйных [[магнат]]аў Вялікага Княства Літоўскага, [[Вялікія маршалкі літоўскія|маршалку земскаму]], [[Ваяводы троцкія|троцкаму ваяводзеваяводсе]] [[Пётр Янавіч Мантыгірдавіч Белы|Пятру Янавічу Мантыгірдавічу]]. У [[1502]] Нясвіж згадваецца ў [[Хроніка Быхаўца|хроніцы Быхаўца]] ў сувязі з набегам татараў: «''Татарове ж пайшлі ў загоны ў зямлю і ішоўшы ваявалі каля Клецка і Нясвіжа і запалілі горад Клецк…''». Як цэнтр воласці Нясвіж выступае і ў грамаце [[1509]], якая паказвае, каго і куды кароль адправіў перапісваць землі.
 
Такім чынам, цэлы шэраг крыніц сярэдзіны XV — пачатку [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] сведчыць, што Нясвіж тым часам ужо існаваў, аднак ён не быў горадам, а хутчэй за ўсё з'яўляўся адносна невялікім паселішчам — звычайнай феадальнай сядзібай, ці, як яго заве крыніца, — дваром, цэнтрам невялікай воласці{{sfn|Метельский|2011|с=6—8.}}.
Радок 770:
Пасля распаду СССР у комплексе знаходзіўся санаторый «Белмежкалгасздраўніцы», які быў зачынены ў [[2001]] годзе, пасля чаго палац быў перададзены пад апеку Міністэрства культуры [[Беларусь|Беларусі]] для правядзення ў палацы [[рэстаўрацыя|рэстаўрацыі]]. Стан большасці пакояў замку характэрызаваўся як аварыйны. У жудасным стане былі падмуркі гадзіннікавай вежы, зачыненай для наведвання, скляпоў і падзямелляў. Аднак у першыя гады рэстаўрацыйныя працы ішлі вельмі павольна, яны абмежаваліся толькі некаторымі натурнымі даследаваннямі, а працы мелі характар супрацьаварыйных<ref>[http://nesvizh1223.ucoz.ru/publ/5-1-0-250 Реставрационные работы в Несвижском замке глазами реставратора] {{ref-ru}}</ref>.
 
Пажар у Нясвіжскім замку адбыўся ў ноч на [[25 снежня]] [[2002]]. На тушэнні пажару было задзейнічана ў агульнай колькасці 92 чалавека і 19 машын. Па трывозе быў падняты ўвесь асабовы склад Нясвіжскага раённага аддзела [[Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь|МНС]]. Брандмайстры ацанілі пажар хоць не вельмі буйны, але досыць складаны з-за нестандартнай планоўкі будынка. Пасля ліквідацыі пажару падраздзяленні МНС усю першую палову дня 25 снежня працягвалі адпампоўваць ваду ў каміннай зале замка на плошчы прыкладна 300 кв. м<ref>[http://nesvizh1223.ucoz.ru/publ/5-1-0-23 Пожар в Несвижском замке в ночь на 25.12.2002] {{ref-ru}}</ref>. Пажарам было знiшчана больш за 700 кв. м даху i перакрыццяў, у тым лiку кроквы, стойкi, вiльчаковыя прагоны, пакрыццё даху над танцавальнай залай i часткова над правай часткай цэнтральнага корпуса замка, знiшчаны будаўнiчыя канструкцыi паддашка i дах правага крыла замка. Пасля пажару ў аварыйным стане апынуліся паддашкавыя перакрыццi паўднёвай галерэi, элементы цэнтральнай часткi, у тым лiку мастацкi роспiс столi i сцен цэнтральнай лесвiцы<ref>[http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=18&p=14&archiv=09012003 Нясвіжская трагедыя]</ref>
[[File:Замак-палац_у_Нясьвіжы_знутрыпалац у Нясьвіжы знутры.jpg|thumb|Нясвіжскі замак пасля рэстаўрацыі]]
 
Толькі пасля пажару пачаліся працы па рэстаўрацыі палаца. Падчас рэстаўрацый высвятлілася, што па прычыне недахопаў будаўнікоў замка, у прыватнасці, лішку дымавых хадоў у сценах, мур стаў нетрывалы; у некаторых выпадках прыйшлося разбіраць старыя сцены<ref>[http://21.by/papers?id=23646 Старая кладка на новый лад] {{ref-ru}}</ref>. Была разабрана трохпавярховая ўсходняя галерэя: паколькі, па меркаванні спецыялістаў, вядучых рэстаўрацыю, двухмятровы насыпны грунт, які складае падмурак пабудовы, не валодае апорнымі здольнасцямі, то і было прынята рашэнне разабраць галерэю, а затым аднавіць яе ў ранейшым выглядзе. Увогуле, увесь ход прац выклікаў вострую крытыку спецыялістаў, па іх меркаванні «''пад выглядам рэстаўрацыі Нясвіжскага палаца можа адбыцца замена аўтэнтычных фрагментаў унікальнага помніка дойлідства новабудоўлямі''». Таксама прыводзілася меркаванне, што пры рэстаўрацыі палаца дапускаліся шматлікія парушэнні агульнапрынятых міжнародных методык, якія прадугледжваюць захаванне, а не знішчэнне аўтэнтычных элементаў архітэктурных помнікаў<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2008/03/31/ic_articles_116_156343/ В Несвижском замке реставраторы разобрали восточную галерею] {{ref-ru}}</ref>.
Радок 995:
{{Сусветная спадчына ў Беларусі}}
{{Славутасці Нясвіжа}}
{{Замкі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Замкі Беларусі]]