Жэрмен Пілон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
'''Жэрмен Пілон''' (фр. Germain Pilon; каля 1530  — {{ДС|||1590}})  — французскі скульптар.
 
[[File:Monument du coeur d'Henri II.jpg|thumb|Пахавальня сэрца Генрыха II]]
Працаваў пераважна ў круглай пластыцы, выконваў мемарыяльныя і партрэтныя выявы, звяртаўся да сюжэтаў і персанажаў антычных міфаў. Творы Пілона, у большай ступені, чым работы яго сучаснікаў, утрымліваюць рысы [[маньерызм]]у. Гэта добра бачна нават у такіх кананічных скульптурах, як надмагіллі. Да лепшых адносяцца пахавальні [[Генрых II Валуа|Генрыха II]] (1563—70): адно  — у выглядзе выяў трох грацый  — ушаноўвала месца супакаення сэрца караля, другое ўяўляла сабой велічны маўзалей для цела манарха. У сталых работах Пілон вызначае дамінуючую ролю скульптуры, вызваляючы яе ад падпарадкавання архітэктурнаму ансамблю. Менавіта гэта асаблівасць праявілася ў надмагіллях кардынала Рэне дэ Бірага (1583—85) і Валянціны Бальбіяні (1583). Жану Пілону належаць выразная выява «Дзіяны» (1555), вострапсіхалагічныя партрэтныя бюсты каралёў Генрыха II (1570) і Карла IX (1580-ыя).
 
== Літаратура ==
* Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука.  — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
 
{{Commons|Category:Germain Pilon}}
Радок 13:
{{Ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Скульптары Францыі]]
[[Катэгорыя:Скульптары маньерызму]]