Мінская балотная доследная станцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: доследн → даследч (4), мэліяра → меліяра, га інстытуту → га інстытута, Менск → Мінск, сьл → сл, год|року]] → год]]з using AWB
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{арфаграфія}}
'''Мінская балотная доследная станцыя'''  — першая навуковая ўстанова на [[Беларусь|Беларусі]]. Была заснавана паводле рашэння [[Мінскае земства|Мінскага земства]] [[21 жніўня]] [[1911]] [[год]]а. Першым дырэктарам быў [[Аляксандр Фёдаравіч Флёраў|А.  Ф.  Флёраў]]. Доследная гаспадарка станцыі знаходзілася ля прыпынку [[Лахва]] [[Палеская чыгунка|Палескай чыгункі]].
 
Доследы вяліся на 7,5 дзесяцінах балотнай глебы. Вывучаліся пытанні земляробзтва, раслінаводства, лугаводства, меліярацыі, глебазнаўства, аграхіміі і агратэхнікі. У [[1912]]—[[1917]] гадах выдаваўся адмысловы навуковы часопіс «Болотоведение» ({{lang-be|«Балотазнаўства»}}) (з [[1915]] [[год]]а выходзіў у [[Масква|Маскве]]), які друкаваў справаздачы пра дзейнасць станцыі, навуковыя артыкулы, прысвечаныя распрацоўцы і гаспадарчаму выкарыстанню балотаў, тарфянікаў, паведамленні пра новыя машыны па асушэнні забалочаных глебаў і здабычы торфу, агляды айчыннай і замежнай літаратуры па балотнай справе.
 
У [[1912]] [[год]]зе станцыя прыняла ўдзел у юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужнай выставе, арганізаванай [[Смаленск]]ім таварыствам сельскай гаспадаркі. У навуковым аддзеле экспанаваліся фатаздымкі балотаў, узоры балотавых глебаў і расліннасці, чорнага (моранага) дуба, у навукова-прыкладным  — фатаздымкі даследчай балотнай гаспадаркі ў Лахве, узоры культураў, вырашчаных на даследчых дзялянках, адмысловыя прылады працы, балотныя чаравікі для коней. Тады ж супрацоўнікі станцыі ўдзельнічалі ў нарадзе па кармавых раслінах, лугаводству і асушэнні балотаў [[Беларусь|Беларусі]].
 
У [[1913]] [[год]]зе Мінская балотная станцыя ператварылася ў раённую. Пад яе дзейнасць падпалі [[Мінская губерня|Мінская]], [[Валынская губерня|Валынская]], [[Гродзенская губерня|Гродзенская]], [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўская]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўская]] губерні.
Радок 10:
У [[1930]] [[год]]зе на базе станцыі і аддзела асушэння і культуры балотаў [[Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі|Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі]] арганізаваўся навукова-даследчы інстытут балотнай гаспадаркі.
 
Станцыя знаходзілася на рагу цяперашніх [[мінск]]іх [[Вуліца Максіма Багдановіча, Мінск|вуліц Максіма БагдановічБагдановіча]]а і [[Вуліца Сурганава, Мінск|Сурганава]].<ref>Шыбека З. В., Шыбека С. Ф.  Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М.  Станюты.  — Мн.: Полымя, 1994. С. 276—278</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Шыбека З. В., Шыбека С. Ф.  Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М.  Станюты.  — Мн.: Полымя, 1994.  — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]