Самвыдат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены
→‎Формы і змест: арфаграфія
Радок 20:
=== Формы і змест ===
 
Самвыдат у СССР "ішоў у ногу" з тэхнічным прагрэсам: акрамя рукапісаў шырокае распаўсюджанне мелі машынапісныя кнігі, брашуры, часопісы і лістоўкі, якія нярэдка рабіліся пад капірку; кнігі і іншыя публікацыі, зробленныя з дапамогай мімеёграфаў; магнітафонныя запісы; публікацыі, падрыхтаваныя з дапамогай камп'ютараў і капіравальнай тэхнікі, а ў канцы існавання СССР - электронныя версіі дакументаў на дыскетах. Пішучыя машынкі звычайна былі ўласнасцю прыватных асоб, мемеёграфамі ў асноўным карысталіся падпольныя групы рэлігійных меншасцяў альбо дысідэнтаў, а камп'ютары і аргтэхніка, як правіла былі уласнасцю буйных навуковых устаноў. Быў выпадак, калі супрацоўнік друкарні ў Маскве на працягу 9 гадоў зарабляў дадатковыя грошы выконваючы замовы рэлігійных мееншасцяўменшасцяў на выдавецтва іх літаратуры невялікімі тыражамі<ref>Jehovah's Witnesses Yearbook 2008, p. 149-152</ref>.
 
Самыя вядомыя і самыя пераследуемыя КДБ СССР напрамкі самвыдата - гэта палітычныя публікацыі і мастацкія творы, якія крытыкавалі савецкую ўладу, савецкі лад жыцця, ці выкрывалі іншыя сур'езныя праблемы ў краіне. Трэба зазначыць, што афіцыйная ідэялогія дазваляла некаторую абмежаваную крытыку недахопаў жыцця ў Савецкім саюзе: маленькія зарплаты інжынераў і настаўнікаў, невялікую жылплошчу кватэр, бюракратыю і фармалізм у рабоце, прымус супрацоўнікаў арганізацый і іншых аб'яднанняў да набыцця латэрэйных білетаў, хамства ў сферы абслугоўвання - пры ўмове, што гэта разглядалася як мясцовы недахоп, несвядомасць асобных савецкіх грамадзян, а не праблема, якую парадзіў сам сацыялістычны лад. Такая крытыка знаходзіла свае месца ў газетных фельетонах і карыкатурах і ў класічных творах савецкага кіно: "Карнавальная ноч", "Аперацыя Ы і іншыя прыгоды Шурыка", "Іронія лесу альбо з лёгкім парам", "Іван Васільевіч мяняе прафесію" і г.д. Пры гэтым ніколі не дазвалялася пісаць і гаварыць пра абмежаванне палітычных і грамадзянскіх свабод у СССР, сталінскія рэпрэсіі (за выключэннем кароткага перыяду хрушчоўскай адлігі), рэпрэсіі пасля смерці Сталіна, адсутнасць свабоды веравызнання, нізкі ўзровень жыцця насельніцтва Савецкага саюза.