Вільгельм Людвіг Іагансен: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вільгельм Людвіг Іагансен''' ({{ДН|3|2|1857}}-{{ДС|11|11|1927}}) — дацкі біёлаг, прафесар Інстытута ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:27, 10 лютага 2013

Вільгельм Людвіг Іагансен (3 лютага 1857-11 лістапада 1927) — дацкі біёлаг, прафесар Інстытута фізіялогіі раслін Капенгагенскага ўніверсітэта, член шведскай Акадэміі навук.

Вопытамі над ячменем і фасоллю даказваў неэфектыўнасць адбору ў самаапыляльных раслін, стварыў на гэтай аснове закон «аб чыстых лініях» і абвяргаў законы Ф. Гальтана (1889, 1897) аб частковай спадчыне набытых прыкмет. У 1909 годзе ў рабоце «Элементы дакладнага вучэння спадчыннасці» ўвёў тэрміны: «ген», «генатып» і «фенатып».