Алесь Разанаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы =
| Нарадзіўся = [[5 снежня]] [[05.12.1947 года]]
| Месца нараджэння = [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]], [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскі раён]], [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкая вобласць]], [[БССР]], [[СССР]]
| Памёр =
Радок 23:
| Вікітэка =
}}
'''Алесь Сцяпанавіч РАЗАНАЎ''' (нар. {{ДН|5|12|1947}}, [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]] [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
 
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскай вобласці]], прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 А. Разанаў паступіў на [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[БДУ]]. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі [[БДУ]], сярод лідараў якіх былі А. Разанаў, [[Віктар Ярац]] і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя [[П. М. Машэраў|П. М. Машэрава]] (ліст падпісала некалькі соцень чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы. Пасля таго як Алесь Разанаў, В. Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да [[Л. Геніюш]] два першыя ўзімку 1969 былі выключаныя з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы [[Максім Танк|Максіма Танка]], рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]], які скончыў у 1970. У 1970—1971 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага р-на. З 1972 у Мінску; 1972—1974 — літаратурны супрацоўнік газеты [[ЛіМ|«ЛіМ»]] і часопіса «Родная прырода». Член СП СССР з 1972. У 1974—1986 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.
 
З вершамі ў друку выступіў у 1961. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўсёды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляваньне ў райскай даліне», «Wortdichte» (2003; па-нямецку). Алесь Разанаў вядомы ў беларускай літаратуры як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў. Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу [[У. Шэкспір]]а «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).