Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72:
 
Стыль правіць вядома ж неабходна, але імкнуцца не губляць пры гэтым інфармацыю, напрыклад, што на маёнтку былі запісаны вялікія пазыкі. Наконт лексікі, "травень" факультатыўна ўжываць можна, але ў энцыклапедычным стылі ці дарэчы, бо "травень" гэта назва для традыцыйнага "мая", якую прыдумалі калісьці ў "Нашай Ніве". Наогул, з лексікай трэба пільна, напрыклад упадабаны Вамі "хаўрус" -- слова з [[ідыш]], чаму трэба аддаваць яму перавагу перад "саюзам" мне не зразумела. Наконт "ваенны"/"вайсковец", то "ваенны" ад "вайна", а "вайсковец" ад "войска" -- т.б. розныя паняцці, асабліва ўлічваючы састарэласць асноўнага сэнсу "войска" і яго дрэйфу ў сённяшніх умовах. У "ваенны" дужа даўняя гісторыя -- "воин[н]икъ", каб адмовіцца ад яго, пра даўнасць "вайсковец" гэтага сказаць не магу. Таму, карыстаць "альтэрнатыўную" лексіку, калі і можна, то вельмі ўдумліва, каб не засмечваць мову -ізмамі, ды і то збольшага ў творах мастацкіх. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 08:55, 12 лютага 2013 (UTC)
:Я не ўпарты, я за многаварыянтнасць. У кожнага рэдактара ёсць, так ці інакш, свой стыль. Да яго адносіцца і лексічны набор, які мусіць пашырацца з досведам працы і тут, у Вікіпедыі (гэтаксама як і пры чытанні Вікіпедыі). І калі правілы дазваляюць ужываць некалькі лексем для азначэння адной і той жа рэчы/з'явы, то я і ўжываю тую, якая здаецца больш трапнай: навошта ссушваць НАШУ мову штучным veto на сінонімы. Травень - ужо дакладней больш беларуская назва, чым лацінізм май, калі Вы супраць -ізмаў. А тое што яго выкарыстоўвалі яшчэ ў часы стварэння новай беларускай літаратурнай мовы ў "Нашай ніве" гэта вялізны плюс. Для харвацкай, славенскай, украінскай, македонскай, балгарскай моў дакладна беларусы нічога не выдумвалі, але ж і там травень. Састарэлае маральна слова "вайсковец" я чуў ад людзей, якія з маленства выраслі ў беларускім асяродку, ім няма патрэбы "гуляць у беларусаў", гэта для мяне з'яўляецца галоўнай перавагай на карысць "вайсковец"... Спадар Маскім, мабыць лагічнымі сродкамі кансенсусу дасягнуць у нас не атрымаецца - чыя логіка лагічней можна высвятляць ох доўга, а карысці для праекту не прыбавіцца, справа ў нашых розных першапачатковых устаноўках. Я разумею і паважаю Вашу пазіцыю, але не ў поўнай ступені гатовы да таго, каб яе раздзяліць.
 
:Што тычыцца Пілсудскага - не хацеў выдаляць важнай інфармацыі(((, але месцамі бывае і незразумела што да чаго: ці то на маёнтак былі запісаныя вялікія пазыкі, ці то на сям'ю. Буду асцярожней абыходзіцца ў далейшым.--[[Удзельнік:Zmicier P.|Zmicier P.]] ([[Размовы з удзельнікам:Zmicier P.|размовы]]) 15:42, 12 лютага 2013 (UTC)